29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Польшчы: Далейшае супрацоўніцтва Беларусі з ЕЗ залежыць ад Менска

Кіраўнік МЗС Польшчы: Далейшае супрацоўніцтва Беларусі з ЕЗ залежыць ад Менска
Вітольд ВАШЧЫКОЎСКІ
ФОТА: EPA

Еўропа можа перагледзець палітыку ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

Ключы ад далейшага супрацоўніцтва Беларусі з Еўрапейскім Звязам знаходзяцца ў Менску ў гэты момант, заявіў міністр замежных спраў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі ў інтэрв'ю тэлеканалу TVN24, піша tut.by.

«Гэта залежыць ад іх. Вядома, калі яны адмовяцца ад рэпрэсій, а некаторыя сігналы, што яны гэтага хочуць, у нас ёсць, то мы вернемся да перамоваў», - заявіў Вашчыкоўскі.

З ягоных слоў, ад прэзідэнта Беларусі летась было атрымана шмат сігналаў адкрытасці, гатоўнасці да палітычнай адлігі. «Мы наважылі скарыстацца гэтым», - заявіў міністр.

На пытанне, ці не была Польшча занадта наіўнай у дачыненні да Лукашэнкі, ён адказаў, што гэта «была канцэпцыя ўсяго Еўрапейскага Звязу». На думку Вашчыкоўскага, уесь Еўразвяз здолеў скарыстацца адлігай у Беларусі летась.

На пытанне, ці не была занадта мяккай заява МЗС з нагоды затрыманняў у Беларусі ў мінулыя выхадныя, Вашчыкоўскі заявіў, што і ў ЕЗ таксама было «вельмі мяккае» пасланне ўладам, каб даць шанец вярнуцца на ранейшы шлях супрацоўніцтва.

- Калі рэпрэсіі будуць узмоцненыя, мы будзем пераглядаць гэтую палітыку. Мы за станоўчы зыход, - заявіў кіраўнік польскага МЗС.

Падчас не санкцыянаванай уладамі акцыі на Дзень Волі ў сталіцы, на якую выйшлі некалькі тысяч чалавек, прайшлі маштабныя затрыманні. Паводле ацэнак праваабаронцаў, было затрымана больш за 700 чалавек. Да вечара людзей сталі выпускаць з РУУС: адных да суда пасля складання пратаколу, іншых - проста дадому. Удзень у нядзелю ў многіх гарадах, у тым ліку ў Менску, прайшлі чарговыя акцыі пратэсту ўжо ў знак салідарнасці з затрыманымі напярэдадні. Яны таксама скончыліся затрыманнямі дзясяткаў чалавек. У панядзелак праходзяць суды над затрыманымі.

ЕЗ і ЗША выказалі занепакоенасць масавымі затрыманнямі і раскрытыкавалі паводзіны беларускіх уладаў і сілавікоў. У беларускім МЗС, у сваю чаргу, уважаюць дзеянні сілавікоў у дачыненні да дэманстрантаў за «абсалютна адэкватныя».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках