25 красавiка 2024, Чацвер, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт Brent упаў да $50,16 за барэль

7
Кошт Brent упаў да $50,16 за барэль

Нафта паскорыла зніжэнне праз сумнеў падаўжэння пакта OPEC+.

Кошт нафты знізіўся больш чым на адзін адсотак на вечаровых таргах у панядзелак праз сумнеў інвестараў у падаўжэнні глабальнага пакта аб скарачэнні здабычы, паведамляе Reuters.

Да 17.26 менскага часу ф'ючарсы на нафту гатунку Brent апусціліся на 1,26 адсотка да $50,16 за барэль.

Ф'ючарсы на амерыканскую нафту WTI дагэтуль трымаліся ля адзнакі $47,21 за барэль, на 1,58 адсотка ніжэй за папярэдняе закрыццё.

Арганізацыя найбуйнейшых нафтаэкспарцёраў OPEC і адзінаццаць дзяржаў, якія не ўваходзяць у картэль, уключаючы Расею, у снежні 2016 года дамовіліся знізіць вытворчасць нафты цягам першага паўгоддзя сумарна на 1,8 мільёна барэляў за дзень.

З моманту ўваходжання ў дзеянне глабальнага нафтавага пакта прайшло ўжо амаль тры месяцы, але лішак прапановы на рынку захоўваецца, падштурхоўваючы да думкі аб неабходнасці падаўжэння дамовы.

У нядзелю міністры краін OPEC і дзяржаў, якія не ўваходзяць у картэль сабраліся ў Кувэйце, каб абмеркаваць выкананне глабальнага нафтавага пакта.

Калі многія міністры OPEC выказаліся за падаўжэнне пагаднення, то міністр энэргетыкі Расеі Аляксандр Новак сказаў, што сёння занадта рана казаць пра гэта.

Сярод іншых чыннікаў, якія ўплываюць на кошты – рост свідравой актыўнасці і здабычы нафты ў ЗША.

Колькасць буравых установак у ЗША вырасла за тыдзень, што закончыўся 24 сакавіка, на 21 адзінку да 652, паказалі ў пятніцу звесткі нафтасэФрвіснай кампаніі Baker Hughes.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках