24 красавiка 2024, Серада, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік брытанскага МЗС скасаваў свой візіт у Маскву

5
Кіраўнік брытанскага МЗС скасаваў свой візіт у Маскву

Запрашэнне наведаць Маскву Борыс Джонсан атрымаў ад расейскага калегі Сяргея Лаўрова ў пачатку сакавіка.

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Борыс Джонсан не прыедзе ў Маскву ў сакавіку, візіт скасаваны праз змяненні ў раскладзе сустрэч кіраўнікоў МЗС краін-чальцоў NATO. Пра гэта паведаміў РБК прадстаўнік прэс-службы амбасады Вялікабрытаніі ў Расеі.

«На жаль, мы вымушаныя адкласці візіт міністра замежных спраў Вялікабрытаніі ў Расею, запланаваны ў гэтым месяцы, у сувязі са зменамі ў раскладзе сустрэчы міністраў замежных спраў краін-чальцоў NATO», — заявілі ў прэс-службе.

Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі ў пачатку сакавіка анансавала візіт Джонсана ў Маскву, які павінен быў адбыцца «найбліжэйшымі тыднямі». У МЗС удакладнялі, што Джонсан прыняў прапанову расейскага міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова, пры гэтым згода на візіт не азначае вяртанне да стасункаў, якія былі раней. Перамовы будуць сканцэнтраваны на дачыненнях паміж Лонданам і Масквой, а таксама на міжнародных тэмах, уключаючы Сірыю і Украіну, падкрэслівала міністэрства. Выданне The Sunday Times пісала, што Джонсан падчас сваёй паездкі ў ЗША будзе абмяркоўваць свой будучы візіт у Расею.

Папярэдні кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Філіп Хэманд у Расею не прыязджаў. Уільям Хэйг, які ўзначальваў замежнапалітычную ўстанову з траўня 2010 да ліпеня 2014 года, апошні раз наведваў Маскву з рабочым візітам у траўні 2012 года.

Раней Джонсан даволі крытычна выказваўся пра Расею, ён крытыкаваў палітыку ў дачыненні да Сірыі, якая праводзіцца Масквой, і заклікаў міжнародную супольнасць да ўзмацнення жорсткасці ціску на расейскія ўлады. У лютым міністр таксама выступаў супраць змякчэння накладзеных на Расею санкцый. Пры гэтым далейшую дэманізацыю Расеі на сустрэчы з амерыканскімі кангрэсмэнамі ён называў «глупствам».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках