19 красавiка 2024, Пятніца, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 красавіка разам з кантралёрамі ў транспарце будуць працаваць дружыннікі

62
З 1 красавіка разам з кантралёрамі ў транспарце будуць працаваць дружыннікі
ФОТА: KP.BY

Брыгады «памочнікаў» набіраюць з рабочых прадпрыемства «Мінсктранс».

Правяраць аплату праезду ў аўтобусах і тралейбусах рэвізоры будуць у суправаджэнні двух-трох дружыннікаў. Працаваць, дакладней дапамагаць кантралёрам, яны пачнуць ужо з 1 красавіка, паведамляе kp.by.

- Часта нашы кантралёры сутыкаюцца з тым, што пасажыры ў грамадскім транспарце ездзяць у нецвярозым стане, і не хочуць аплачваць штраф, лаюцца, паводзяць сябе агрэсіўна. Прычым ва ўсіх тыпах транспарту, асабліва ў гадзіну пік, - тлумачыць новаўвядзенне намеснік дырэктара КУП «Агенцтва «Мінсктранс» Руслан Фурс. - Каб гэта спыніць, разам з рэвізорамі цяпер будуць працаваць добраахвотнікі, якія выказалі жаданне паспрыяць у праверцы аплаты праезду. Яны будуць сачыць за тым, каб людзі не парушалі заканадаўства і грамадскі парадак. У выпадку патрэбы яны могуць выклікаць нарад міліцыі або суправадзіць парушальніка ў пастарунак.

Як высветлілася, брыгады дружыннікаў фармуюць з рабочых прадпрыемства «Мінсктранс» і яго філіялаў. Прычым дапамагаць рэвізорам яны будуць у вольны ад працы час або ў выходныя дні. Аплачвацца асобна такая добраахвотная праца не будзе.

- На нашым прадпрыемстве ўжо ёсць штаб добраахвотнай дружыны, гэта звычайныя рабочыя: інжынеры, майстры, кантралёры. Ніякіх бонусаў або аплаты гэта не прадугледжвае - усё толькі на добраахвотнай аснове, - кажа чыноўнік. - З 1 красавіка будуць працаваць тры аддзяленні дружыннікаў - з нашага прадпрыемства «Мінсктранс», філіялаў тралейбуснага і аўтобуснага паркаў. Наконт трамваяў пакуль прапрацоўваецца пытанне. У іх будзе спецыяльная экіпіроўка - нарукаўная павязка, бэйдж і пасведчанне.

- Цяпер у трамваях кантралёры працуюць без спецыяльнай формы. Калі да іх далучацца дружыннікі, іх форму таксама прыбяруць?

- Згодна з заканадаўствам дружыннікі будуць працаваць у спецыяльнай экіпіроўцы незалежна ад тыпу транспарту, - растлумачыў Руслан Фурс.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках