20 красавiка 2024, Субота, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Псіхолаг: Людзі ўсведамляюць, да перамен засталося не шмат

19
Псіхолаг: Людзі ўсведамляюць, да перамен засталося не шмат

Псіхолаг патлумачыла, чаму беларусы перасталі баяцца затрыманняў.

Акцыя 25 сакавіка запомнілася не столькі затрыманнямі і брутальным разгонам, колькі годнасцю і спакоем, з якім дэманстранты «здаваліся» сілавікам. Яны рабілі сэлфі на фоне міліцэйскіх кардонаў, махалі сцягамі з аўтазака, паведамляе «Еўрарадыё».

Чаму раптам беларусы асмялелі?

На думку псіхолага Людмілы Мірзаянавай, маці палітвязня Фёдара Мірзаянава, беларусы адаптаваліся да палітыкі ўладаў ― запалохванняў і арыштаў:

«Спачатку, вядома, гэта робіць шакавальнае ўражанне, але паступова кола людзей, які трапляюць пад гэтае ўражанне, пашыраецца, людзі ўзаемадзейнічаюць і звыкаюць. Другі момант ― стан людзей не той. Тых, хто выходзіць, ― больш, яны сталі больш упэўненымі, яны адчуваюць слабасць улады».

Псіхолаг не была ў Беларусі паўгода. Прыехаўшы цяпер, размаўляючы з рознымі, абсалютна незнаёмымі людзьмі, кажа, што беларусы мяняюцца:

«Гэта іншыя людзі! Змянілася стаўленне да гэтай рэчаіснасці, змянілася стаўленне да ўлады. Людзі пайшлі на акцыі. Вера ў тое, што поспех магчымы, вельмі ўмацавалася. Трывожнасць знізілася. Бо калі людзі ведаюць, чаго яны хочуць, а яны хочуць перамен, і ведаюць, што яны ўсё адно будуць, тады суды і арышты не страшныя. І гэты стан упэўненасці распаўсюджваецца, ён заразны. Нават гэты момант застрашвання напярэдадні 25-га з пасадкамі прывёў толькі да аднаго ― яшчэ большы смех, больш іроніі, сарказму... гэта таксама шмат аб чым кажа: перад распадам Савецкага саюза было столькі анекдотаў, як ніколі».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках