24 красавiка 2024, Серада, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Вялікабрытаніі заклікае ўлады Беларусі вызваліць затрыманых дэманстрантаў

8
МЗС Вялікабрытаніі заклікае ўлады Беларусі вызваліць затрыманых дэманстрантаў

Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі распаўсюдзіла заяву з нагоды нядаўніх падзеяў у Менску.

На Дзень Волі былі затрыманыя сотні людзей. У панядзелак прайшлі суды.

МЗС Вялікабрытаніі адзначае, што ў Лондане ўважліва сочаць за падзеямі ў Беларусі, і не толькі падчас Дня Волі, але і напярэдадні, калі таксама праходзілі затрыманні.

«Нас хвалююць дзеянні праваахоўных органаў у Менску. Здаецца, што вялікая колькасць грамадзян, актывістаў і журналістаў затрыманыя адвольна і пагалоўна», — гаворыцца ў заяве.

Таксама замежапалітычная ўстанова Вялікабрытаніі падкрэслівае, што «выкарыстанне сілы і запалохвання супраць тых, хто карыстаецца сваім правам на мірны сход, не можа быць апраўданае».

Лондан заклікае афіцыйны Менск «паважаць і падтрымліваць права на свабоду сходаў, асацыяцый і выказванняў». У заяве ёсць таксама заклік «вызваліць тых мірных пратэстоўцаў, якія яшчэ знаходзяцца ў зняволенні».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках