19 красавiка 2024, Пятніца, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пакуль нічога ў краіне не зменіцца, буду выходзіць на мітынгі»

15
«Пакуль нічога ў краіне не зменіцца, буду выходзіць на мітынгі»
ФОТА: EURORADIO.FM

Мянчук Андрэй першым выйшаў 26 сакавіка на сярэдзіну Кастрычніцкай плошчы.

Самым першым пратэстоўцам, які прыйшоў на Кастрычніцкую плошчу 26 сакавіка, стаў беспрацоўны мянчук Андрэй. Ён выйшаў на сярэдзіну вялікай плошчы насупраць Палаца Рэспублікі. Прадстаўнікі МУС далі не больш за 10 хвілін на тое, каб сысці з плошчы. Андрэй застаўся стаяць на месцы. Мужчыну ўзялі прыкладна праз паўгадзіны, разам з першымі затрыманымі ў гэты дзень. «Еўрарадыё» сустрэла мужчыну ў судзе і пагутарыла з ім. Андрэю далі штраф, а ён нават не запомніў, які. Пратакол паабяцалі даслаць поштай.

Пра гераізм:

Які ж гэта гераізм, ― здзіўляецца суразмоўца. ― У нас жа яшчэ не Паўночная Карэя. Вось калі будзе Паўночная Карэя, тады гэта будзе гераізм. Страшна было. Я б лепш пасядзеў на канапе, тэлевізар паглядзеў. Таму страшна было, але страшней было не выходзіць.

НА ФОТА АНДРЭЙ ПАСЛЯ ВЫНЯСЕННЯ ПРЫСУДУ

Пра акцыю на Дзень Волі:

Я выходзіў і 25 сакавіка, быў там затрыманы. У Савецкім РУУС мяне пратрымалі амаль сем гадзін, а ўвечары адпусцілі. Пратакол не складалі. Чаму выйшаў? Таму што далей ужо няма куды, мне здаецца. Горш таго, што маем, ужо быць не можа. Усё ўжо дабітае да абуха, разумееце. Хай бы яно было так, як ёсць, але хаця б быў бачны выхад. Як ва Украіне, напрыклад, цяпер не мёд, але ў іх хоць бы ёсць кірунак для руху. А куды мы ідзём?

Пра акцыі 26 сакавіка:

У сацыяльных сетках прачытаў, што а 12 гадзіне збіраюцца 26 сакавіка, таму і прыйшоў. Два амапаўцы мяне спыталі, ці ведаю, што мяне затрымаюць. Я адказаў, што ведаю. Пазней падышоў яшчэ адзін амапавец, ён таксама спытаў, ці ведаю, што забяруць. Адказаў, што ведаю, інакш, чаго б я тут стаяў. Ён даў мне 10 хвілін, сказаў, што праз 10 хвілін забярэ.

Аб пратэстах:

Я выйшаў трэцім разам на мітынг. За ўсё жыццё. І ўсё ― у гэтым годзе. Раней ніколі не хадзіў. Пакуль нічога ў краіне не зменіцца, буду выходзіць.

Размова з Андрэем падчас акцыі 26 сакавіка:

Я пратэстую хоць бы супраць таго, што сёння я стаю тут адзін. Дэкрэт №3 ― само сабой. Толькі што я прайшоўся праспектам ад плошчы Незалежнасці. Горад нібы вымер.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках