25 красавiка 2024, Чацвер, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Восем фота пра гонар і ганьбу пасля Дня Волі

50
Восем фота пра гонар і ганьбу пасля Дня Волі

У панядзелак у Беларусі праходзілі масавыя суды над затрыманымі на акцыях з нагоды Дня Волі 25 і 26 сакавіка.

Выданне «Салідарнасці» сабрала 8 самых яркіх момантаў з судоў над героямі народных пратэстаў.


ПАВАЛ БЕЛАВУС
ФОТА УЛАДА ШВЕДОВІЧА, «НАША НІВА»

Кіраўніка «Арт-сядзібы» Паўла Белавуса абвінавацілі ў тым, што 26 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы ён лаяўся. «Я размаўляю па-беларуску, і каб я лаяўся, то супрацоўнікі АМАПу і не зразумелі б, што я маю на ўвазе, напрыклад «трасца табе ў бок», — адказаў той на судзе. Прысуд – 15 сутак.

ФОТА СВЯТЛАНЫ КАВАЛЕНКІ

Сын адказнага сакратара БХД Дзяніса Садоўскага прынёс у суд плакат «Свабоду тату!». Таго ў выніку аштрафавалі на 80 базавых велічынь – амаль 1 000 даляраў.

Супрацоўнікі міліцыі, якія прыйшлі на суд у якасці сведак, хавалі твары.

Суддзя Аляксандр Петраш, які палічыў, што турыстка Вольга Рошчына з Расеі лаялася і брала ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Журналістка Адар'я Гуштын напісала ў Facebook: «На фота супрацоўнік міліцыі ў цывільным, які пагражаў мне ў судзе і піхаў (!) жыватом... За тое, што я фатаграфавала ў калідоры».

ЛЕАНІД КУЛАКОЎ
ФОТА TUT.BY

Актывісту «Еўрапейскай Беларусі» Леаніду Кулакову прысудзілі 25 дзён. Сведку Канстанціна Міхасёва ён назваў «ілжывым». Іншы сведка Дзмітрый Качан наогул спачатку пераблытаў Кулакова з праваабаронцам «Вясны», які сядзеў на суседняй лаўцы.

Работнікі Савецкага РУУС Дзмітрый Качан і Канстанцін Міхасёў выступілі сведкамі ў дачыненні да мінімум трох абвінавачаных. Праўда, усе яны заявілі, што іх затрымлівалі зусім іншыя людзі.

АЛЕСЬ ЛАГВІНЕЦ
ФОТА «РАДЫЁ СВАБОДА»

Сведка-амапавец Максім Кавальчук заявіў на судзе: «Лагвінец біўся галавой аб сядзенне аўтамабіля. Мы надзелі кайданкі. Цялесныя пашкоджанні Лагвінец нанёс сабе сам, бо біўся галавой аб аўтамабіль».

Лагвінец устаў, каб паглядзець Кавальчуку ў вочы і назваў яго хлусам.

Лагвінец сказаў, што яго збіваў іншы сведка – камандзір групы менскага АМАПу Аляксандр Цюніс. «Вам не сорамна, вы ганьбіце беларускую міліцыю!» — Лагвінец звярнуўся да Цюніса. «Не, не сорамна», — заявіў той, адзначыўшы пры гэтым: «Не, ну а хто цяпер любіць міліцыю?».

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках