28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-дырэктара Магілёўскага вагоннага завода прысудзілі да 11 гадоў калоніі за хабар сумай $759 тысяч

14
Экс-дырэктара Магілёўскага вагоннага завода прысудзілі да 11 гадоў калоніі за хабар сумай $759 тысяч
Фота: kp.by

Тэрмін атрымаў і прадстаўнік камерцыйнай структуры, які даваў хабар.

Адзінаццаць гадоў пазбаўлення волі атрымаў былы дырэктар Магілёўскага вагонабудаўнічага завода. Суд прызнаў яго вінаватым у атрыманні хабару сумай 759 тысяч даляраў, падбухторванні да дачы хабару і махлярстве ў асабліва значнай суме. Тэрмін атрымаў і прадстаўнік камерцыйнай структуры, які даваў хабар, піша tut.by.

Інфармацыю аб вымагальніцтве хабару праваахоўнікі атрымалі ў 2013 годзе. Яны пачалі правяраць, ці праўда дырэктар завода патрабаваў у прадстаўніка камерцыйнай структуры 936 тысяч даляраў, ці 10% сумы кантракту, укладзенага з кітайскай кампаніяй і заводам на пастаўку камплектаў вагонаў - бэлек надрэсорных і бакавых рам. За гэтыя грошы кіраўнік абяцаў і своечасовую аплату тавару.

У выніку сума хабару была меншай - 759,2 тысяч даляраў. Грошы былы дырэктар завода ўзяў, але абавязацельствы што да кантракта не выканаў. Яго затрымалі ў чэрвені 2016 года.

Таксама пазней аператыўнікі ўстанавілі, што, ужо не з'яўляючыся кіраўніком завода, зламыснік падбухторваў да дачы хабару сумай 1,5 млн даляраў іншага прадстаўніка замежнай кампаніі. Ён пераканаў яго, што можа развязаць пытанне аб выплаце вагонабудаўнічым заводам запазычанасці перад кітайскай кампаніяй у суме амаль 10,5 млн даляраў за пастаўленую камплектацыю паводле кантракта.

- Свой злачынны намер экс-кіраўнік не давёў да канца з незалежных ад яго абставін, бо быў затрыманы аператыўнікамі за атрыманне хабару ў асабліва значнай суме і падбухторванне да дачы хабару, - удакладніла старэйшая оперупаўнаважаная ў асабліва важных справах ГУБЭЗ КМ МУС Вераніка Пасмецьева.

Таксама за дачу хабару экс-кіраўніку быў затрыманы прадстаўнік камерцыйнай структуры, які дзейнічае ў інтарэсах кітайскай кампаніі.

Прысуд экс-кіраўніку за атрыманне хабару ў асабліва значнай суме - 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, канфіскацыя маёмасці і пазбаўленне права займаць пэўныя пасады тэрмінам на 5 гадоў. Бізнэсовец за дачу хабару атрымаў 5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Прысуд у законнае дзеянне не ўвайшоў і можа быць абскарджаны.

Магілёўскі вагонабудаўнічы завод уваходзіць у структуру «БелАЗ-холдынгу», якім запазычанасць сумай крыху большай за 10,45 млн даляраў перад кітайскай кампаніяй не выплачаная дагэтуль. Суд Фрунзенскага раёна Менска вынес папярэджанне аб адсутнасці належнага кантролю на БелАЗе, якое будзе накіраванае ў Міністэрства прамысловасці.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках