20 красавiка 2024, Субота, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканская баскетбалістка будзе выступаць за нацыянальную каманду Беларусі

2
Амерыканская баскетбалістка будзе выступаць за нацыянальную каманду Беларусі

26-гадовая амерыканская дыспетчарка Александрыя Марыя Бэнтлі стала натуралізаванай беларускай.

Яна згуляе за нацыянальную каманду на чэрвеньскім чэмпіянаце Еўропы, які пройдзе ў Чэхіі, паведамляе pressball.by.

Спартоўка нарадзілася ў Індыянапалісе, штат Індыяна. У 2013 годзе была абраная пад трынаццатым нумарам на драфце WNBA клубам "Атланта Дрым", аднак затым перайшла ў "Канэктыкут Сан", за які і выступала мінулым летам (статыстыка: 12,9 бала, 1,9 падбора, 2,5 перадачы за 28,8 хвіліны ў сярэднім за гульню).

Два гады таму Алекс увайшла ў склад ўдзельнікаў "Матчу зорак" лігі. Паралельна баскетбалістка выступае ў Старым Свеце. Цяперашні сезон абаронца праводзіць у складзе серадняка турэцкай лігі "Адана" (Мерсін) і з'яўляецца лідаркай каманды паводле набраных балаў (17,2 у сярэднім за матч) і выніковым перадачам (3,8).

Раней за Беларусь выступала натуралізаванная амерыканка Ліндсэй Хардзінг, аднак пасля Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра заявіла аб заканчэнні кар'еры ў беларускай камандзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках