29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шведскі праваабаронца: Патрэбныя максімальна жорсткія санкцыі супраць Лукашэнкі

71
Шведскі праваабаронца: Патрэбныя максімальна жорсткія санкцыі супраць Лукашэнкі

Неабходна спыніць любое фінансаванне рэжыму ў Беларусі.

Пра гэта ў інтэрв'ю Charter97.org заявіў кіраўнік шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцін Угла.

- Як вы ацэньваеце рэакцыю беларускіх уладаў на мірныя дэманстрацыі грамадзян 25 і 26 сакавіка?

- Тое, што зрабілі беларускія ўлады 25 і 26 сакавіка – гэта вельмі сумна. Але нельга сказаць, што гэта было нечаканым.

Мы ўвесь час нагадвалі еўрапейскім палітыкам: у любы момант рэжым Лукашэнкі можа вярнуцца да практыкі жорсткіх рэпрэсій. І гэта мы цяпер, на жаль, назіраем.

- Якой павінна быць рэакцыя Еўразвязу на падзеі 25-26 сакавіка ў Беларусі?

- Пэўна, цяпер павінна быць максімальна хуткая і максімальна жорсткая рэакцыя з боку дэмакратычных краін.

Пакуль былі толькі асобныя заявы кіраўнікоў дыпламатыі і парламентарыяў некаторых дзяржаў. Гэтага абсалютна недастаткова. Неабходна дзейнічаць больш канкрэтна і рашуча.

Патрэбныя канкрэтныя крокі, якія дазволілі б змяніць сітуацыю ў Беларусі і маглі паўплываць на рэжым Лукашэнкі. Гэта трэба было зрабіць ужо даўно. Але, спадзяюся, хоць бы цяпер еўрапейскія лідары зразумеюць, што прыярытэтам павінна стаць свабодная Беларусь без Лукашэнкі.

- У парламенце Швецыі як раз учора абмяркоўвалася пытанне аб вяртанні санкцый супраць Лукашэнкі...

- Я думаю, што трэба як мага хутчэй вярнуць тыя санкцыі, якія былі пасля «выбараў» 2010 года, і дадаць да іх яшчэ больш жорсткія меры. Неабходна прадумаць, якія канкрэтна крокі з боку дэмакратычных краінаў маглі б найбольш эфектыўна падзейнічаць на рэжым у Беларусі.

Хачу падкрэсліць: санкцыі – гэта не адзінае, што можа змяніць сітуацыю, але гэта вельмі важная частка палітыкі ў дачыненні да Лукашэнкі. Па-першае, яны маюць безумоўны маральны аспект: адразу становіцца зразумелым, хто ёсць хто ў пытанні захавання правоў чалавека. Па-другое, практыка паказала, што санкцыі маюць і непасрэдны эфект ўздзеяння на рэжым Лукашэнкі. Я ўпэўнены, што вызваленне палітвязняў у жніўні 2015 года было вынікам ужо наяўных санкцый і страху перад накладаннем новых, яшчэ больш жорсткіх.

Санкцыі супраць Лукашэнкі неабходна ўвесці як мага хутчэй. Але акрамя санкцый трэба зрабіць яшчэ і іншыя, вельмі балючыя для яго крокі: еўрапейскім краінам неабходна спыніць усялякае супрацоўніцтва з рэжымам у Беларусі. Мы бачылі ў апошнія гады, як пачасціліся кантакты з боку некаторых краін з беларускім ўладамі. Гэтыя кантакты не прывялі ні да якіх пазітыўных вынікаў. Лукашэнка зацікаўлены толькі ў тым, каб атрымаць грошы ад еўрапейцаў, але пры гэтым не праводзіць ніякіх рэформаў, не развіваць краіну і не дапускаць ніякай дэмакратыі ў Беларусі.

Таму што, як толькі дэмакратыя прыйдзе ў Беларусь – ён вымушаны будзе сысці.

Еўрапейскія краіны павінны спыніць любое фінансаванне рэжыму Лукашэнкі. Гэта было б самай лепшай першай рэакцыяй на новыя рэпрэсіі: прыпынак усіх магчымых праграм па супрацоўніцтву з беларускай уладай.

Акрамя таго, еўрапейскія краіны павінны даць зразумець, што яны не хочуць выбудоўваць адносіны з рэжымам Лукашэнкі, таму што ён крымінальны і нелегітымны.

- Пасля рэпрэсій 2010 года Еўразвяз значна дапамог грамадзянскай супольнасці і незалежным СМІ Беларусі. Якія дзеянні павінны быць прыняты цяпер?

- Вядома, у першую чаргу трэба падтрымаць дэмакратычныя сілы ў вашай краіне. Гэта павінна быць і палітычная, і фінансавая падтрымка.

Падтрымаць трэба і незалежныя беларускім СМІ. Цяпер іх дзейнасць – гэта вельмі важная сфера. Мы бачым, што на інфармацыйным фронце цяпер разгортваецца ледзь ці не самая важная барацьба.

Не выпадкова, што падчас апошніх акцый пратэсту беларускія ўлады вельмі брутальна абыходзіліся з незалежнымі журналістамі. Гэта недапушчальна.

Незалежныя журналісты павінны атрымаць падтрымку Еўразвязу. Такая сітуацыя, як склалася з «Белсатам», калі паўстала пытанне аб працягу фінансавання, не павінна паўтарыцца. Незалежныя СМІ выконваюць занадта важную ролю ў барацьбе за вольную і дэмакратычную Беларусь.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках