25 красавiка 2024, Чацвер, 8:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі праваабаронца: Еўропа павінна адэкватна адрэагаваць на падзеі ў Менску

Украінскі праваабаронца: Еўропа павінна адэкватна адрэагаваць на падзеі ў Менску
ФОТА: AP/СЯРГЕЙ ГРЫЦ

ЕЗ павінен вярнуць больш жорсткую палітыку ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

Новая хваля палітычных рэпрэсіяў — прыкметы таго, што яна падымаецца, відавочныя — павінна вярнуць больш жорсткую палітыку ЕЗ у дачыненні да беларускага рэжыму

Напярэдадні 25 сакавіка Кіруючы камітэт Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства аб масавых рэпрэсіях у Беларусі выступіў з заявай, у якой у тым ліку заклікаў «ўлады Беларусі праявіць цярпімасць, устрымацца ад прымянення гвалту і рэпрэсіўных мер у дачыненні да ўдзельнікаў мірнай дэманстрацыі, запланаванай на 25 сакавіка 2017 года ў Менску і іншых гарадах краіны, а таксама быць адкрытымі для дыялогу з мірнымі дэманстрантамі». Як вядома, чаканні не апраўдаліся, акцыя была жорстка разагнаная, сотні чалавек затрыманыя, вядомыя выпадкі збіцця дэманстрантаў.

«Афіцыйны Менск, як высветлілася, нягледзячы на новы віток сваіх адносін з Еўразвязам, ані не змяніўся ў сваіх падыходах да захавання і павагі правоў чалавека», - адзначыў у інтэрв'ю Службе інфармацыі «Еўрабеларусі» Генадзь Максак, украінскі прадстаўнік Кіруючага камітэту Форума грамадзянскай супольнасці, сябра Кіруючага камітэта Украінскай нацыянальнай платформы ФГС УП.

«Форум грамадзянскай супольнасці УП сапраўды быў вельмі занепакоены парушэннем правоў чалавека самім дэкрэтам №3, які з'яўляецца, на меркаванне нашых беларускіх калегаў, антыканстытуцыйным. Мы падзяляем гэты пункт гледжання, - сказаў Генадзь Максак. - Але і акрамя дэкрэта як такога было відаць, што, пачынаючы з лютага, у Беларусі ўзмацняюцца парушэнні правоў чалавека. Затым гэта проста перайшло ў эскалацыю гвалту ў дачыненні да пратэстоўцаў, прадстаўнікам апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Можна сцвярджаць, што парушэнні правоў чалавека ў Беларусі прынялі масавы характар: затрымання, блакаванне прадстаўнікоў сістэмнай апазіцыі, затрыманні пратэстоўцаў, затрымання проста мінакоў, не ўдзельнікаў, а людзей, якія выпадкова аказаліся паблізу акцыі».

«Як прадстаўнік Украінскай нацыянальнай платформы не магу не адзначыць, што маю краіну Менск таксама ўцягвае ў гэты канфлікт дзяржавы і грамадства ў якасці нейкага пудзіла», - сказаў Генадзь Максак.

На ягоную думку, на падзеі сакавіка павінна рушыць услед «больш жорсткая рэакцыя з боку еўрапейскіх інстытуцый, у тым ліку з боку дзяржаў, якія абвінавачваюцца беларускай прапагандай у падрыхтоўцы дэстабілізацыі Беларусі». «Наш МЗС адрэагаваў пакуль толькі абвяржэннем — думаю, гэта занадта мякка, улічваючы сур'ёзнасць абвінавачванняў. І новая хваля палітычных рэпрэсій — а прыкметы таго, што яна падымаецца, відавочныя — павінна вярнуць больш жорсткую палітыку ЕЗ у дачыненні да беларускага рэжыму. Неабходнае вяртанне да той палітыкі, якая, скажам так, рабіла трошкі балюча Лукашэнку і яго падручным. Еўропе цяпер нельга дзейнічаць так, як быццам нічога не адбылося», - мяркуе Генадзь Максак.

Што ж тычыцца ўвагі да беларускіх падзеяў з боку ўсяго ўкраінскага грамадства, то «можна назваць яе вельмі вялікай».

«Цяпер Беларусь набывае вельмі вялікае значэнне не толькі для экспэртнай супольнасці, але і сярод звычайных грамадзян. Асаблівая ўвага надаецца Беларусі ў кантэксце праблем бяспекі: у нас агульная мяжа. Калі казаць аб пратэстах, то гэта ўспрымаецца намі як нешта новае для вашай краіны, тут справа нават не ў масавасці і частаце акцый, а ў настроях удзельнікаў. І мы разумеем, што гэта выступае не апазіцыя, гэта сапраўды народная незадаволенасць, якая сведчыць, што рэжым усё-такі не мае рацыю ў сваіх разліках: нельга бясконца карміць людзей нейкімі падачкамі, забіраючы пры гэтым правы і свабоды. Мы, праўда, спадзяваліся, што не будзе ўдару сілавікоў, але, на жаль, памыліліся», - сказаў Генадзь Максак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках