23 красавiка 2024, aўторак, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домік ля мора цаною катэджа ля Заслаўскага вадасховішча

6
Домік ля мора цаною катэджа ля Заслаўскага вадасховішча

Цэны на нерухомасць на «ўзбярэжжы» Менскага мора ўражваюць.

Беларускі варыянт дома ля мора — гэта катэдж на беразе Заслаўскага вадасховішча ў вёсцы Лапаровічы. У вадасховішча ёсць другая назва — Менскае мора, а ў вёсцы — негалосны статус «курортнай» забудовы, дзе жывуць знакамітасці айчыннага спорту, піша tut.by.

Гатовыя дамы з усімі камунікацыямі і выглядам на мора тут прадаюць у невялікай колькасці. Разбежка ў цэнах — фантастычная. Максімальная цана за дом у Лапаровічах — 2,5 мільёна даляраў. Мінімальная — 60 тысяч даляраў за каробку на 5 сотках.

Зрэшты, гатовы дом з усімі камунікацыямі можна купіць і за 155 тысяч даляраў. Агульная плошча 100 квадратных метраў, участак 16 сотак. Катэдж стаіць не на першай берагавой лініі, але за кошт узвышша адсюль добра відаць мора, няхай і Менскае.

У Батумі — папулярным грузінскім курорце на беразе Чорнага мора — у межах 150 тысяч даляраў можна купіць дом большай плошчай, але таксама не на першай берагавой лініі. Той, што мы абралі, знаходзіцца на вуліцы Свішэўскага. Дом агульнай плошчай 300 квадратных метраў, трохпавярховы, газіфікаваны. У доме — пяць спальняў, гасцёўня, кухня, сталовая, кабінет, два санвузлы, два гаўбцы. Участак — 24 соткі.

За гэтыя ж грошы можна знайсці дом і бліжэй да мора, напрыклад, на вуліцы Дыясамідзе. Там прадаюць двухпавярховы дом агульнай плошчай 180 квадратных метраў. У ім пяць пакояў, адзін санвузел. Участак усяго 5 сотак. У доме ёсць вада і газ, топяць камінам (дровы).

У Адэсе за 150 тысяч даляраў шукаць дом на першай берагавой лініі няма сэнсу. На другой з такой сумай выбар будзе мінімальны. Напрыклад, у Сувораўскім раёне Адэсы на вуліцы Марской прапануюць аднапавярховы «дом з ракушняка» (так пішуць у абвестцы, гаворка пра ракушачнік). Агульная плошча — 85 «квадратаў». У доме тры пакоі, газ-вада, сумешчаны санвузел. Участак — 9 сотак. На тэрыторыі ўчастка ёсць гараж, прыбудова, сад, лазня. Да мора, гаворыцца ў абвесцы, дзве хвіліны хады.

За гэтыя ж грошы можна знайсці дом і больш прыстойны, і яшчэ бліжэй да мора, калі не зацыклівацца на буйных курортных гарадах. У горадзе Скадоўск (Херсонская вобласць) за 150 тысяч даляраў прапануюць двухпавярховы дом за 500 метраў ад мора. Агульная плошча — 120 квадратных метраў, участак — 8 сотак. Ёсць гараж.

У Балгарыі выбраць дом у межах 130-140 тысяч еўраў не праблема, але не заўсёды мора будзе ў крокавай даступнасці. Напрыклад, віла «ў прыгожым комплексе на ўзгорку, побач з горадам Ахелай». Гэта за 8 км ад Сонечнага берага — і за два кіламетры ад пляжу. Паколькі віла размяшчаецца на ўзвышшы, мора відаць з вокнаў. Агульная плошча дома — 180 квадратных метраў. У ім два паверхі, некалькі спальняў, санвузлоў, адкрытая веранда.

Калі добра пашукаць, то можна знайсці дом на беразе мора, і танней. За 99 тысяч еўраў прапануюць палову новага двухпавярховага дома ў Сазопалі, у комплексе дамоў «Райскі Заліў». Ад дома да мора — усяго 150 метраў. Агульная плошча — 126 квадратных метраў. Першы паверх уключае пярэдні пакой, гасцёўню, кухню, санвузел і тэрасу, другі — тры спальні, два ванныя пакоі і балкон.

У Літве ў межах 130-140 тысяч еўраў можна падабраць акуратны домік недалёка ад мора ў курортных гарадах Паланга і Клайпеда. Двухпавярховы «каркаснік» агульнай плошчай 120 квадратных метраў прадаюць у Паланзе. Там ёсць усе камунікацыі. Ацяпленне на цвёрдым паліве. У аб'яве сказана, што дом прадаецца з усёй мэбляй і тэхнікай.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках