16 красавiка 2024, aўторак, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Dzieciuki дадуць знакавы канцэрт у Віцебску

1
Dzieciuki дадуць знакавы канцэрт у Віцебску
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Лідар гурта распавёў, чаму канцэрт першага красавіка будзе пераломным.

Пасля гадавога перапынку гарадзенскі гурт Dzieciuki выступіць у Віцебску. Новая праграма, складзеная з 2-х альбомаў і новых песень, будзе прэзентаваная 1 красавіка на пляцоўцы арт-паба «Торвальд».

«Гэты канцэрт для нас у чымсьці знакавы і пераломны, бо амаль год не адбывалася ў Беларусі афіцыйных выступаў», - распавёў «Радыё Рацыя» лідар гурта Аляксандр Дзянісаў. - «Віцебск - адзін з нашых шчаслівых і ўлюбёных гарадоў, у які мы прыязджалі яшчэ ў складзе гурта «Людзі на балоце», у нас вельмі шмат добрых сяброў у гэтым горадзе. У нас была думка прывезці абсалютна новую праграму, але наважылі, што будуць прэзентаваныя толькі некалькі новых песень з будучага альбому, праца над якім вядзецца цяпер. Увогуле, у Віцебску прагучаць амаль усе песні гурта, і мы спадзяемся, што незадаволеных не застанецца!»

Сольны канцэрт гурта Dzieciuki адбудзецца ў арт-пабе «Торвальд», вул. Талстога 1, пачатак а 19:00.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках