18 красавiка 2024, Чацвер, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Някляеў выпісаны з берасцейскага шпіталя і вяртаецца ў Менск

4
Уладзімір Някляеў выпісаны з берасцейскага шпіталя і вяртаецца ў Менск
УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ
ФОТА: «Радыё Свабода»

Адзін з лідараў Беларускага нацыянальнага кангрэса быў затрыманы ў Берасці напярэдадні Дня Волі, калі вяртаўся цягніком з Варшавы.

Падчас затрымання палітыку стала дрэнна, яго тэрмінова шпіталізавалі. Сёння курс лячэння скончыўся. Пасля абеду Уладзімір Някляеў адправіўся ў Менск, дзе, як распавёў «Свабодзе», будзе далечвацца.

Да гэтага Уладзімір Някляеў пры дапамозе праваабаронцы Рамана Кісляка падрыхтаваў і напісаў скаргу ў пракуратуру праз «незаконнае выкраданне».

Някляеў кажа, што на гэты момант так і не зразумеў, які ў яго статус: яму не выстаўленае афіцыйнае абвінавачванне, нават адміністрацыйны пратакол не складаўся. Фактычна ён вольны.

Да таго ж апошнім часам у шпіталі яго ўжо нiхто не ахоўваў - у адрозненне ад першых дзён, калі былі прыстаўленыя людзі ў цывільным і міліцыянты ў форме.

Палітык не выключае, што перш за ўсё была задача нейтралізаваць яго на 25 і 26 сакавіка, калі ў Берасці была запланавана акцыя - практычна пад вокнамі шпіталя. Прынамсі, калі ён паспрабаваў пакінуць палату, міліцыянт спыніў - маўляў, нельга парушаць рэжым медыцынскай установы. Як толькі мітынг скончыўся, цікавасць да апазіцыянера знікла.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках