19 красавiка 2024, Пятніца, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецдакладчыка ААН праінфармавалі пра затрыманні на Дзень Волі ў Беларусі

4
Спецдакладчыка ААН праінфармавалі пра затрыманні на Дзень Волі ў Беларусі
ФОТА: AP/Сяргей Грыц

Сцэнар увядзення санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі становіцца ўсё больш рэалістычным.

Беларускі Хельсінскі Камітэт і Праваабарончы цэнтр «Вясна» 28 сакавіка накіравалі Спецыяльнаму дакладчыку ААН у пытаннях аб свабодзе мірных сходаў і свабодзе асацыяцый Майна Кіяі супольнае паведамленне, у якім праінфармавалі аб затрыманні 25 сакавіка ў офісе «Вясны» назіральнікаў, праваабаронцаў і журналістаў, якія сабраліся для каардынацыі дзеянняў у назіранні за масавай акцыяй да Дня Волі, паведамляе сайт spring96.org.

Гаворка ідзе пра 57 затрыманых, сярод якіх было 40 назіральнікаў грамадзянскага кантролю, акрэдытаваных ад БХК, а таксама праваабаронцы і журналісты, у тым ліку замежныя грамадзяне.

У паведамленні спецдакладчыку праваабаронцы апісваюць падрабязнасці затрымання - агрэсіўныя паводзіны супрацоўнікаў АМАПа пры пранікненні ў офіс, ужыванне фізічнай сілы ў дачыненні да некаторых затрыманых.

Таксама праваабаронцы тлумачаць, як атрымалася, што акцыя ў Дзень Волі была несанкцыянаваная сталічнымі ўладамі, і апісваюць падзеі, якія разгортваліся падчас шэсця праспектам Незалежнасці на адрэзку ад Акадэміі навук да плошчы Якуба Коласа. Пры гэтым праваабаронцы адзначаюць, што акцыя насіла мірны характар, колькасць яе ўдзельнікаў вызначыць было складана, бо было шмат мінакоў, якіх праваахоўныя органы таксама затрымлівалі, і затрыманні былі адвольнымі і бязладнымі. У выніку было затрымана блізу 700 чалавек, у тым ліку выпадковыя людзі, большасць з іх былі адпушчаныя ў той жа дзень, а над астатнімі 27 сакавіка адбыліся адміністрацыйныя суды. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, раённымі судамі Менска за дзень было асуджана больш за 140 чалавек.

Нагадаем, напярэдадні спецдакладчык ААН аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харашці асудзіў аднаўленне масавага гвалту супраць мірных дэманстрантаў і запатрабаваў ад уладаў Беларусі вызваліць усіх затрыманых. Ягоную заяву падтрымалі іншыя спецдакладчыкі ААН: у пытанні аб становішчы праваабаронцаў Мішэль Форст, у пытанні свабоды меркаванняў і іх выказвання Дэвід Кей і ў пытанні свабоды мірных сходаў і асацыяцый Майна Кіяі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках