18 красавiка 2024, Чацвер, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск атрымаў афіцыйную заяўку Брытаніі на выхад з ЕЗ

1
Дональд Туск атрымаў афіцыйную заяўку Брытаніі на выхад з ЕЗ

Лондан зрабіў першы афіцыйны крок у рэалізацыі рэферэндуму аб Brexit.

Вялікая Брытанія падала афіцыйную заяўку на выхад з Еўрапейскага Звязу. У сераду, 29 сакавіка, Лондан адправіў у Брусэль пісьмовую заяўку на ўвядзенне ў дзеянне 50-га артыкула Лісабонскай дамовы (фактычна - канстытуцыі Еўразвязу. - заўв.) І тым самым зрабіў першы афіцыйны крок у рэалізацыі вынікаў рэферэндуму, праведзенага ў чэрвені 2016 года, піша «Deutsche Welle».

Кіраўнік Еўрарады Дональд Туск напісаў у сваім Twitter, што ЕЗ атрымаў заяўку Вялікай Брытаніі.

«Першым днём вельмі цяжкай дарогі» назваў дзень падачы заяўкі Мішэль Барні, які ўзначальвае дэлегацыю ЕЗ на перамовах аб Brexit. Ён падкрэсліў, што ў інтарэсах будучыні ўсяго Еўразвязу неабходна дасягнуць «справядлівага пагаднення» з Лонданам.

Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што «прыйшоў час трымацца разам». «За сталом перамоў у наступныя месяцы я буду прадстаўляць кожнага грамадзяніна Вялікай Брытаніі - як маладых, так і старых, як багатых, так і бедных, з вялікіх і малых гарадоў, а таксама з сельскай мясцовасці», - падкрэсліла яна.

Згодна з 50-м артыкулам, сяброўства ў Еўразвязе спыняецца ў дзень уваходжання ў дзеянне дамовы аб выхадзе гэтай краіны са складу ЕЗ альбо аўтаматычна праз два гады пасля падачы заяўкі, калі абодва бакі не дамовяцца аб падаўжэнні перамоваў. Так што працэдура Brexit, хутчэй за ўсё, скончыцца да канца сакавіка 2019 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках