24 красавiка 2024, Серада, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты Еўрапарламенту: Трэба падтрымаць беларускую апазіцыю

58
Дэпутаты Еўрапарламенту: Трэба падтрымаць беларускую апазіцыю
ФОТА: SHUTTERSTOCK

72 дэпутаты Еўрапарламенту патрабуюць не даваць грошай Лукашэнку.

72 дэпутаты Еўрапейскага парламента (амаль адна дзясятая ад яго складу) адаслалі ліст аб сітуацыі ў Беларусі прэзідэнтам Рады Еўразвязу і Еўрапарламента, прэзідэнту і віцэ-прэзідэнту Еўракамісіі, а таксама еўракамісарам у пытаннях суседства.

Тэкст ліста «Свабодзе» перадала асістэнтка еўрадэпутата Петраса Аўштравічуса.

Дэпутаты звяртаюць увагу на падзеі 25 сакавіка і 26 сакавіка, а таксама ранейшыя падзеі, калі ў Беларусі затрымлівалі, збівалі або арыштоўвалі больш за тысячу мірных грамадзян, у тым ліку праваабаронцаў і журналістаў, жанчын і пенсіянераў, палітыкаў і лідараў пратэстаў.

Падпісанты ліста заяўляюць, што арыштаваных мірных пратэстоўцаў трэба неадкладна вызваліць з-за кратаў і зняць з іх абвінавачанні.

Яны звяртаюць увагу на тое, што рэпрэсіўныя дзеянні беларускіх уладаў прыпалі на першыя ўгодкі пастановы Еўразвязу аб «перазапуску» стасункаў з Беларуссю.

«На жаль, гэта яшчэ раз пацвярджае неабходнасць больш глыбокай увагі да думак і пазіцыі беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, якія выказвалі відавочныя сумневы ў пытанні шчырасці намераў Лукашэнкі ў пытанні забеспячэння дэмакратызацыі ўнутранай палітыкі і змякчэння рэжыму», - гаворыцца ў лісце.

Таксама аўтары ліста звяртаюць увагу на тое, што пасля скасавання санкцый «адбыліся яшчэ адны сфальсіфікаваныя выбары» (у «палату прадстаўнікоў» у верасні 2016 года), быў вынесены шэраг смяротных прысудаў.

Таму падпісанты ліста «ўпэўненыя ў неабходнасці кардынальнай змены палітыкі Еўрапейскага Звязу ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі».

Яны пішуць, што Еўразвяз павінен павысіць аб'ёмы падтрымкі грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і дэмакратычных сіл Беларусі шляхам поўнага прыпынення фінансавай падтрымкі беларускага ўрада і іншых дзяржаўных структур, а таксама павінен «неадкладна ўвесці адэкватныя абмежавальныя захады ў дачыненні да тых прадстаўнікоў беларускіх уладаў, якія адказныя за гвалт, рэпрэсіі і фальсіфікацыі выбараў».

Нагадаем, што 25 сакавіка ў Менску ўлады выставілі супраць мірных дэманстрантаў тысячы супрацоўнікаў АМАПу.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках