20 красавiка 2024, Субота, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер Дзмітрый Гарбуноў: Народ давялі

1
Блогер Дзмітрый Гарбуноў: Народ давялі
ДЗМІТРЫЙ ГАРБУНОЎ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

На пратэсты выходзяць простыя людзі і прамаўляюць такія моцныя рэчы, што раней і не снілася.

Блогер Дзмітрый Гарбуноў з Берасця адбыў 15 дзён і выйшаў 27 сакавіка з берасцейскага ізалятара, паведамляе «Радыё Свабода». Блогер выказаў меркаванне, што пратэсты не спыняцца:

«Брутальныя дзеянні ўладаў сведчаць аб тым, што яна не кантралюе сітуацыю ў грамадстве. І гэта, наадварот, раздражняе і выклікае намер дзейнічаць у адказ.

Пратэсты не заглухнуць, бо, у адрозненне ад мінулых гадоў, калі людзі выходзілі на заклік нейкіх апазіцыйных лідараў, цяпер выходзяць звычайныя людзі, і нават яны такія моцныя прамовы робяць. Мне здалося, што ў мінулыя гады такія людзі ніколі б не выйшлі. Цяпер жа ідуць тыя, каго ніколі нічога не цікавіла - хатнія гаспадыні, бабулі...Яны досыць радыкальныя рэчы прамаўлялі. Прычым, гэта людзі, не заангажаваныя ў якія-небудзь палітычныя партыі ці арганізацыі. Таму я думаю, што пратэсты не заціхнуць. Народ ужо давялі, прычым давялі ўсім, а гэты дэкрэт стаў толькі каталізатарам».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках