19 красавiка 2024, Пятніца, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таццяна Севярынец: Нам усім трэба аб'ядноўвацца

9
Таццяна Севярынец: Нам усім трэба аб'ядноўвацца
Таццяна Севярынец

Абураныя беларусы гатовыя выходзіць на акцыі хоць кожны дзень.

Тацяна Севярынец, віцебская каардынатарка аргкамітэту БХД, была аштрафаваная за ўдзел у акцыі «недармаедаў» на 50 базавых адзінак - 1150 рублёў, паведамляе «Радыё Свабода». Аднак Таццяна ўпэўненая, што пратэстная хваля будзе толькі нарастаць:

«Пратэсты супраць дэкрэта №3 яшчэ будуць, бо яны не страцілі сваёй актуальнасці, дэкрэт не скасаваны. Аднак ужо падчас пратэстаў эканамічных пачалі гучаць палітычныя лозунгі - «Лукашэнка, сыходзь!», «Баста» і гэтак далей...І я думаю, што абураныя беларусы выходзілі на акцыі пратэсту штодня, бо жыццём яны моцна незадаволеныя.

З іншага боку, пачаліся такія рэпрэсіі, што людзей зноў палохаюць. Арыштамі, жорстка і без аніякіх прычынаў, штрафамі (а грошай і так мала)... Улада дэманструе, што яна гатовая нават да крыві. Пра гэта сведчыць гвалт пры затрыманнях як прэвентыўных, так і падчас акцый. Страшна глядзець стужку навін у «Фэйсбуку» - там толькі негатыў, суды, пакаранні..

Таму нам усім трэба аб'ядноўвацца. Ствараць народныя камітэты або проста аб'ядноўвацца вакол аўтарытэтных людзей - на працы, у двары, усюды... Народныя пратэсты яшчэ абавязкова будуць!»

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках