18 красавiка 2024, Чацвер, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Конышка: Народ, які глынуў крыху паветра свабоды, ужо не забудзе яе смак

1
Юры Конышка: Народ, які глынуў крыху паветра свабоды, ужо не забудзе яе смак

72-гадовы пенсіянер, дэмакратычны актывіст з Воршы, перакананы, што пратэсты будуць трываць.

Пра гэта Юры Конышка заявіў у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

«Бо людзі выказваюць шмат незадаволенасці. І ёсць ад чаго! Прадпрыемствы ў Воршы, напрыклад, практычна стаяць, яны амаль што банкруты. Заробкі затрымліваюць. Людзі вымушаныя з’язджаць у Расею, каб штосьці зарабіць...

Прыпыненне падаткаў на «дармаедства» нічога не дасць, нават разрадкі цяперашняй вострай сітуацыі. Бо людзі не бачаць перспектыў. Цуду не здарыцца, эканоміка не наладзіцца выключна на загад адной асобы.

Я не ведаю, у якой форме будуць пратэсты. Яны будуць распаўсюджвацца ў сацыяльных сетках, гэта дакладна - там незадаволеныя людзі абмяркоўваюць сваё становішча. Магчыма, будуць страйкі. Бо народ, які глынуў хоць бы трохі паветра свабоды, ужо не забудзе яе смак».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках