25 красавiка 2024, Чацвер, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі трэнер узначаліў «Авангард»

Беларускі трэнер узначаліў «Авангард»
АНДРЭЙ СКАБЕЛКА
ФОТА: HCSIBIR.RU

Андрэй Скабелка падпісаў з клубам з Омска доўгатэрміновы кантракт.

Беларускі спецыяліст Андрэй Скабелка прызначаны галоўным трэнерам омскага «Авангарду».

Афіцыйны сайт клуба паведамляе, што з беларусам падпісанае доўгатэрміновае пагадненне.

Папярэднім месцам працы Скабелкі была новасібірская «Сібір», якую ён узначальваў з 2014 года. У цяперашнім сезоне клуб застаўся за бортам плэй-оф, і беларускі спецыяліст сышоў у адстаўку.

«Авангард» з вынікаў мінулага рэгулярнага чэмпіянату заняў другое месца ва Усходняй канферэнцыі і выйшаў у плэй-оф, дзе ў чвэрцьфінале саступіў казанскаму «Ак Барсу» (2:4).

21 сакавіка кіраўніцтва «Авангарда» прыняло пастанову не падаўжаць кантракт з трэнерскім штабам на чале з Фёдарам Канарэйкіным, які ўзначальваў каманду са жніўня 2016 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках