19 красавiка 2024, Пятніца, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 90% маладых беларусаў атрымліваюць асноўную інфармацыю з інтэрнэту

29
Больш за 90% маладых беларусаў атрымліваюць асноўную інфармацыю з інтэрнэту

Пры гэтым тэлевізія ў краіне страчвае папулярнасць.

Такія звесткі агучыў сёння ў час прэзентацыі кнігі "Стратэгія паводзін спажыўцоў культурнай прадукцыі: каштоўнасць, інтарэсы, тыпалогія" дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Ігар Катляроў, піша БелТА.

"Паводле сацыялагічнага даследавання, 51% людзей ва ўзросце да 30 гадоў кожны дзень глядзяць тэлевізар, у той час як інтэрнэтам у гэтай катэгорыі насельніцтва карыстаюцца 91,2% беларусаў. Тэлевізія страчвае папулярнасць, інтэрнэт, наадварот, практычна дасягнуў свайго піку", - падкрэсліў Ігар Катляроў. Ён адзначыў, што гэта ўлічваюць у сваёй працы і ўстановы культуры.

"Многія ўстановы культуры, музеі актыўна і паспяхова ўкараняюць у сваю дзейнасць сучасныя тэхналогіі, напрыклад, праводзяць віртуальныя экскурсіі для тых, хто з некаторых прычын не можа наведаць музей асабіста", - адзначыў Ігар Катляроў.

Загадчыца аддзелам сацыялогіі і культуры Інстытута сацыялогіі НАН Вольга Ліхачова таксама паведаміла, што падчас сацыялагічнага даследавання, звесткі якога пададзеныя ў кнізе, высветлілася, што 88% беларусаў аддаюць перавагу бавіць свой вольны час за праслухоўваннем музыкі, 14% жыхароў краіны ў якасці ўлюбёнага кірунку выбралі беларускую народную музыку.

"Больш за палову насельніцтва краіны рэгулярна наведваюць канцэртныя залы. Прычым самыя актыўныя аматары канцэртаў пражываюць у Гарадзенскай і Гомельскай абласцях", - адзначыла яна.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках