25 красавiка 2024, Чацвер, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі перадвыбарных абяцанняў выканала АБФФ

8
Колькі перадвыбарных абяцанняў выканала АБФФ
ФОТА: TYT.BY

Сяргей Румас кідае словы на вецер.

Наведвальнасць

У сваёй першай перадвыбарнай праграме ў 2011 годзе Сяргей Румас абяцаў падняць наведвальнасць на 30 адсоткаў (да 2 965 гледачоў).

У 2010 годзе сярэдняя наведвальнасць складала 2 281 глядач, піша «Трыбуна».

Да канца першага тэрміну ў 2014 годзе наведвальнасць склала 1 825 гледачоў (другі горшы вынік у гісторыі). Гэта значыць скарацілася на 456 чалавек, або на 20 адсоткаў.

Гэта не перашкодзіла Румасу заявіць на перавыбары-2015 пра тое, што новая задача – рост наведвальнасці на 50 адсоткаў.

У 2016-м наведвальнасць склала 1 469 гледачоў (абсалютны антырэкорд за ўсю гісторыю чэмпіянатаў). Гэта на 356 гледачоў або 20 адсоткаў менш, чым было ў 2014 годзе, і на 812 гледачоў або 36 адсоткаў менш, чым было да прыходу Румаса ў АБФФ.

Другі графік больш канцэнтравана выказвае разыходжанні паміж жаданнямі АБФФ і рэальнасцю.

Адначасна варта заўважыць, што таксама ўстанавіла абсалютныя антырэкорд наведвальнасці каманда Беларусі – як у асобным матчы (1 545 гледачоў на гульні з Македоніяй), так і агулам у кваліфікацыйным цыкле (6 469 гледачоў у адборы да Еўра-2016).

У першай праграме ў 2011 годзе Румас дэклараваў павелічэнне колькасці каманд на 30 адсоткаў.

У 2010 годзе ў чэмпіянаце Беларусі ўзялі ўдзел 12 (вышэйшая) + 16 (першая) + 18 (другая) каманд. Усяго – 46 каманд.

Планавалася павялічыць колькасць каманд да 60: 12+18+30.

У 2016 годзе ў чэмпіянаце Беларусі ўзялі ўдзел 43 каманды. То бок, на 3 каманды або на 7 адсоткаў менш, чым у 2010 годзе.

Асобна адзначым, што тоё-сёе рэалізаваць усё ж удалося. Цягам усіх шасці гадоў у вышэйшай лігі ёсць тытульны спонсар. Таксама пабудаваны тэхнічны цэнтр зборных (адзначым, без бюджэтных сродкаў).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках