24 красавiка 2024, Серада, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі назвалі «небяспечнымі» ўрокі барацьбы з карупцыяй

22
У Расеі назвалі «небяспечнымі» ўрокі барацьбы з карупцыяй

Сенатарцы Мізулінай не спадабалася, што школьнікам распавядаюць пра ўзровень карупцыі ў РФ.

Намесніца старшыні камітэта Савета Расейскай Федэрацыі Алена Мізуліна назвала «небяспечнай тэндэнцыяй» тое, што ў некаторых расейскіх школах, з ейных слоў, урокі патрыятызму сталі замяняць на ўрокі барацьбы з карупцыяй, паведамляе segodnya.ua.

«На гэтых ўроках паказваюць міжнародныя рэйтынгі, дзе Расея знаходзіцца далёка не на першых месцах», — адзначыла Мізуліна на пасяджэнні савета федэрацыі, дадаўшы, што заняткі ў класах з першага да дзясятага замянілі ў некалькіх школах Пецярбурга.

Як мяркуе Мізуліна, такія ўрокі не маюць дачынення да патрыятызму.

З калегай не пагадзілася сенатарка Людміла Нарусава, якая заявіла, што, на ейную думку, падтрымліваць барацьбу з карупцыяй могуць і патрыёты. «Калі школьнікі разам з настаўнікамі хочуць ганарыцца сваёй не карумпаванай краінай, то гэта і ёсць патрыятызм. Радзіму можна любіць не толькі як глянцавую выяву», — сказала яна.

На прапанову спікеркі палаты Валянціны Мацвіенкі сенатары даручылі профільнаму камітэту Рады федэрацыі ў адукацыі праверыць гэтую інфармацыю.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках