19 красавiка 2024, Пятніца, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі навучыліся амалоджваць арганізм чалавека на клетачным узроўні

3
Медыкі навучыліся амалоджваць арганізм чалавека на клетачным узроўні

Навукоўцам Швецыі ўдалося выканаць амалоджванне крыві з дапамогай перапраграмавання клетак.

На думку экспэртаў, гэта дазволіць знізіць схільнасць пажылых людзей да анеміі, а таксама паменшыць рызыку развіцця рака крыві і ўзмацніць імунітэт, піша выданне orthodox.od.ua.

З узростам працэс выпрацоўкі новых клетак крыві ў арганізме чалавека змяняецца: ён запавольваецца, адбываецца дысбаланс – зніжэнне выпрацоўкі імунных клетак або празмернае павелічэнне вытворчасці іншых клетак. Дысбаланс становіцца папярэднікам лейкеміі.

На першай стадыі эксперыменту навукоўцы генетычна прамаркіравалі старыя ствалавыя клеткі крыві. Наступным крокам стала іх перапраграмаванне на іншы тып клетак плюрыпатэнтных, якія здольныя выпрацоўваць усе клеткі арганізма, а не толькі клеткі крыві.

Пасля праграмавання клеткі аднавілі сваю ідэнтычнасць. Навукоўцы тлумачаць гэта амаладжэннем клетак. Цяпер спецыялісты маюць намер працягнуць даследаванні ў гэтай галіне, што дапаможа ў далейшай барацьбе з анеміяй, лейкозам і іншымі захворваннямі крыві.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках