20 красавiка 2024, Субота, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктара валожынскіх камунальнікаў падазраюць у карупцыі

17
Дырэктара валожынскіх камунальнікаў падазраюць у карупцыі

Дырэктар «пагарэў» на хабарах і непразрыстых дзяржаўных закупках.

Крымінальную справу распачалі паводле факта перавышэння ўлады і хабарніцтва. Як інфармуе прадстаўнік УУС Менскага аблвыканкама Уладзімір Емяльянаў, гаворка ідзе пра незаконныя дзеянні пры правядзенні працэдур закупкі.

Вядома, што з згаданаму кіраўніку 52 гады. Пытанні ў праваахоўнікаў узніклі да ягоных дзеянняў восенню 2012 года. Дырэктар камунальнага прадпрыемства атрымаў у якасці хабару 2 тысячы даляраў ад заснавальніка аднаго з заводаў. Апошні такім чынам развязаў пытанне з падпісаннем дамоваў на пастаўку ў адрас камунальнага прадпрыемства шасці помпавых установак (на агульную суму больш за 630 мільёнаў недэнамінаваных рублёў).

У выніку, адпаведнай працэдуры дзяржаўнай закупкі абсталявання не было, а кошт набытага абсталявання быў відавочна завышаны. Страты склалі больш за 470 млн недэнамінаваных рублёў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках