25 красавiка 2024, Чацвер, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

500 беларусаў аштрафавалі за правоз замежнікаў праз мяжу з Расеяй

7
500 беларусаў аштрафавалі за правоз замежнікаў праз мяжу з Расеяй

Часцей за ўсё нашы землякі падвозілі на сваіх аўтамабілях грамадзян Узбекістана, Азербайджана, Грузіі, Туркменістана і Лівана.

Блізу 500 беларусаў у 2016 годзе пакаралі за правоз іншаземцаў і асоб без грамадзянства праз мяжу з Расеяй. Часцей за ўсё нашы землякі падвозілі на сваіх аўтамабілях грамадзян Узбекістана, Азербайджана, Грузіі, Туркменістана і Лівана, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Замежнікі такім чынам спрабавалі трапіць на расейскую тэрыторыю, не маючы належных дакументаў, а значыць, парушалі заканадаўства Расеі. Беларусы, якія ім дапамагалі, бясплатна або за грошы, таксама сталі парушальнікамі. Звычайна расейцы іх штрафавалі на 1000 расейскіх рублёў (32,5 беларускага рубля).

Дзяржаўны памежны камітэт папярэджвае, што калі праваахоўнікі высвятляць, што беларус-кіроўца дзейнічаў наўмысна, то адміністрацыйную справа могуць перакваліфікаваць у крымінальную. Сумы штрафу ўжо будуць іншыя - да 200000 расейскіх рублёў (6500 рублёў), а могуць адправіць і за краты на тэрмін да 2 гадоў.

Яшчэ адно парушэнне, якое летась дапускалі беларусы - паездкі Расею без дакументаў. За гэта пагражае штраф - ад 2000 да 5000 расейскіх рублёў (ад 65 да 162,5 беларускага рубля) - і, магчыма, дэпартацыя.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках