19 красавiка 2024, Пятніца, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Барысаўскім раёне знойдзена цела, магчыма, зніклага тры месяцы таму жаўнера

10
У Барысаўскім раёне знойдзена цела, магчыма, зніклага тры месяцы таму жаўнера

Жаўнер не вярнуўся на шыхтаванне ў частку яшчэ 12 лістапада мінулага года.

У лесе ў Барысаўскім раёне былі знойдзены парэшткі чалавека. Як мяркуецца, яны належаць 19-гадоваму Паўлу Старэнкаву, які яшчэ ў лістападзе самавольна сышоў з вайсковай частцы № 44540 у Менскай вобласці і не вярнуўся. Следчыя праводзяць праверку, паведамляе tut.by.

ФОТА ПОШУКАВАГА АТРАДА «АНЁЛ»

Жаўнер не вярнуўся на шыхтаванне ў частку яшчэ 12 лістапада мінулага года. Сам ён прыехаў служыць з аграгарадка Хадасы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

З неафіцыйнай інфармацыі, цела знайшлі недалёка ад вайсковай часткі.

Інфармацыю аб выяўленні цела пацвердзілі ў Міністэрстве абароны:

— 12 лістапада 2016 года адзін з вайскоўцаў Барысаўскага гарнізона самавольна пакінуў вайсковую частку. Быў праведзены комплекс мерапрыемстваў для ягонага вышуку. 10 лютага паступіла інфармацыя аб выяўленні цела чалавека, паводле шэрагу прыкмет скончыў жыццё самагубствам. Следчыя органы праводзяць ідэнтыфікацыйныя мерапрыемствы і праверку паводле факту смерці, — распавёў прэс-сакратар міністэрства Уладзімір Макараў.

Паводле папярэдніх зветсак, знойдзенае цела менавіта зніклага жаўнера. Але апазнаць асобу загінулага без экспэртызы немагчыма праз уздзеяння перападаў тэмпературнага рэжыму і навакольнага асяроддзя. Пра гэта распавялі ва управе Следчага камітэта Менскай вобласці.

— Падчас агляду месца здарэння былі выяўленыя рэчы і дакументы, якія належаць жаўнеру, які пакінуў вайсковую частку ў лістападзе 2016 года. Барысаўскім РАСК паводле факту смерці мужчыны праводзіцца праверка. Прызначаны шэраг экспэртыз, у тым ліку судова-медыцынская і біялагічна-генетычная з мэтай высвятлення асобы загінулага, дакладных прычын і механізму смерці, а таксама даўніны наступлення смерці, — паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК вобласці Таццяна Беланог.

Паводле інфармацыі следчых, на гэты момант не выяўлена слядоў крымінальнага характару смерці. З папярэдняй версіі, гаворка ідзе пра суіцыд. Апытваюцца калегі і родныя.

На жаль, гэта не адзіны трагічны выпадак за мінулы год у Барысаўскім гарнізоне: у жніўні скончыў жыццё самагубствам вайсковец трэцяга перыяду, яму заставалася 2 месяцы да заканчэння службы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках