23 красавiка 2024, aўторак, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вызваленне актывіста ператварылася ў пагоню па Гародні

41
Вызваленне актывіста ператварылася ў пагоню па Гародні
ФОТА: SVABODA.ORG

Барацьба за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі часта нагадвае вострасюжэтны трылер.

Пасля таго, як жыхар Горадні Сяргей Верамеенка адседзеў 15 дзён арышту за акцыі пратэсту, міліцыянты ў цывільным пасадзілі актывіста ў аўто і павезлі невядома куды. Сяргей праз акно паспеў паклікаць на дапамогу сяброў, якія знаходзіліся пад аддзяленнем, паведамляе «Белсат».

«Я збіраўся выскачыць з машыны, і адкрыў дзверы на найбліжэйшым скрыжаванні, але міліцыянт, які сядзеў наперадзе, запхнуў мяне ўнутр», — успамінае Сяргей.

Пачаўся сапраўдны пераслед. У выніку міліцыянты выкінулі Верамеенку ля гарадской паліклінікі.

У Берасці таксама міліцэйскае бязмежжа

Дзяніс Марук, рэдактар партала «Рэальны Брэст», атрымаў траўмы прама ў міліцэйскім кабінеце. Са слоў Дзяніса, сілавікі пакрыўдзіліся, што ён на акцыі пратэсту паказаў іх аператару ў цывільным сярэдні палец. А калі падчас затрымання мужчына не захацеў аддаць карту памяці з відэакамеры, яго пачалі біць.

«Пасля гэтага пачалося жорсткае абыходжанне. Мяне білі галавой аб сцяну — у мяне шышкі на галаве, білі па твары, потым паклалі на падлогу, білі нагамі-рукамі, білі па нырках», — кажа Дзяніс.

Таксама берасцейская міліцыя не дала нармальна выйсці на свабоду Наталлі Папковай. Актывістку зноўку прымусова павезлі на псіхіятрычную экспэртызу.

Суды па ўсёй Беларусі

У Маладзечне за ўдзел у «Маршы недармаедаў» асудзілі праваабаронцу Эдуарда Баланчука і прадстаўніка незалежнага прафсаюза Руслана Кісялёва — на 15 і 10 дзён адпаведна.

У Менску сёння на 15 сутак арышту адправілі Мікалая Дзядка за ўдзел у святкаванні Дня Волі. АМАПаўцы, як звычайна, блыталіся, але суддзя Неўмяржыцкі прыняў іх паказанні.

Да суда Мікалай Дзядок тры дні быў у шпіталі з страсеннем мозгу пасля брутальнага затрымання. У міліцэйскім аўтобусе яго моцна білі кулакамі па галаве.

Вызваляюць так, каб не сустрэлі блізкія

У Жодзіне сёння выпусцілі 7 актывістаў, затрыманых у Мінску 15-га сакавіка. Не далі выйсці да сяброў і сваякоў, а вывезлі на далёкую чыгуначную станцыю.

У Магілёве сёння таксама выйшлі на свабоду арганізатары акцый пратэсту.

Наступныя акцыі супраць падатку на дармаедства і кепскай сацыяльнай палітыкі адбудуцца 1-га і 9-га траўня.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках