20 красавiка 2024, Субота, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарга на паляпшэнне жылля ў Беларусі расцягнулася на 28 гадоў

22
Чарга на паляпшэнне жылля ў Беларусі расцягнулася на 28 гадоў

Усяго ў чарзе стаіць амаль 700 тысяч чалавек.

Паводле інфармацыі на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта ў 2016 годзе ў Беларусі атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы 24,2 тыс. грамадзян (сем'яў). Сярод іх 9,9 тыс. маладых сем'яў, 4,3 тыс. шматдзетных сем'яў, 1,3 тыс. грамадзян (сем'яў), якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання.

На ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на канец 2016 года знаходзілася 694 тыс. грамадзян (сем'яў), што на 24,3 тыс. менш, чым на канец 2015 года, у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу – на 20,4 тыс., у сельскіх населеных пунктах – на 3,9 тыс. грамадзян (сем'яў) менш.

Для таго, каб уся цяперашняя чарга ў 694 тысячы чалавек «рассмакталася» трэба больш за 28 гадоў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках