19 красавiка 2024, Пятніца, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісты знайшлі АМАПаўца, які вёў адважную беларуску ў аўтазак

106
Журналісты знайшлі АМАПаўца, які вёў адважную беларуску ў аўтазак
ФОТА: AP/СЯРГЕЙ ГРЫЦ

Супраць мірных дэманстрантаў на Дзень Волі ў Менску выкарыстоўвалі магілёўскі АМАП.

Пра гэта піша выданне belaruspartisan.org.

У свежым нумары часопіса «Спецназ» на днях, як раз выйшаў матэрыял пра будні магілёўскага АМАПу. Цікава, што на фотаздымках, якімі суправаджаецца тэкст, можна пазнаць некаторых АМАПаўцаў, якія былі задзейнічаныя ў разгоне акцыі 25 сакавіка ў Менску.

Чаму ў Менску на разгоне акцыі працаваў магілёўскі АМАП?

«У цэлым, уся тактыка дзеянняў у такіх выпадках складаецца з пабудовы так званага баявога парадку, - растлумачыў журналістам экспэрт, які мае дачыненне да унутраных войскаў. - Вызначаецца, хто будзе задзейнічаны ў першым эшалоне, хто ў другім, хто будзе знаходзіцца ў рэзерве. Самыя падрыхтаваныя і добра абсталяваныя сілы, як правіла, знаходзяцца ў рэзерве, спачатку выкарыстоўваюцца так званыя лінейныя падраздзяленні.

Найбольш падрыхтаванымі лічацца менскі АМАП і спецыяльныя падраздзяленні ўнутраных войскаў. У гэтым выпадку пры разгоне акцыі ў першую чаргу былі задзейнічаны рэгіянальныя сілы. З разлікам на тое, што іх мала хто ведае ў твар, ім тут не жыць і потым не глядзець у вочы тым, каго яны дубасілі дубінкамі. Усё было разлічана на тое, што ім усё роўна, каго затрымліваць і цягнуць у аўтазак, гэтым і тлумачыцца такая жорсткасць, калі фактычна бралі ўсіх без разбору...»

Да нядаўняга часу магілёўскім АМАПам камандаваў падпалкоўнік міліцыі Іван Юркоў.

Напісаць каментар 106

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках