18 красавiка 2024, Чацвер, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міграцыйны закон Трампа заблакавалі на нявызначаны тэрмін

Міграцыйны закон Трампа заблакавалі на нявызначаны тэрмін
ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА: LI MUZI / ZUMA

Пастанову прыняў федэральны суд ЗША на Гаваях.

Федэральны суд на Гаваях, заблакаваў указ прэзідэнта Дональда Трампа аб забароне на ўезд у краіну для мігрантаў з шэрагу мусульманскіх краін, і падоўжыў дзеянне сваёй пастановы на нявызначаны тэрмін, паведамляе ВВС.

Пастанова суддзі Дэрыка Уотсана азначае, што ўказ Трампа не будзе прымяняцца як мінімум датуль, пакуль не будуць разгледжаныя пазовы аб поўным скасаванні ўказа.

Матывіроўка судовай пастановы практычна не змянілася з моманту, калі дзеянне ўказу было прыпынена тым жа судом першы раз: на думку суддзі, забарона на ўезд грамадзянам краін з доляй мусульманскага насельніцтва ад 90% да 98% раўнасільная дыскрымінацыі паводле рэлігійнай прыкмеце.

Акрамя 90-дзённай забароны на ўезд для грамадзян шасці мусульманскіх краін, указ Трампа загадвае прыпыніць дзеянне федэральнай праграмы дапамогі ўцекачам на 120 дзён.

На спрэчках у судзе прадстаўнікі адміністрацыі Трампа прасілі яго прыняць такую пастанову, каб у сіле засталася хаця б забарона на прыём уцекачоў, але суддзя адмовіўся зрабіць і гэта.

Дэрык Уотсан 16 сакавіка ўжо не даў увайсці ў дзеянне новай забароне на ўезд у ЗША грамадзян шасці пераважна мусульманскіх краін. Тады ён задаволіў пазоў штата Гаваі з патрабаваннем прыпыніць дзеянне падпісанага Трампам указа за некалькі гадзін да таго, як той павінен быў увайсці ў дзеянне.

Новы ўказ павінен быў прыпыніць на 90 дзён уезд у ЗША грамадзян шасці краін з пераважна мусульманскім насельніцтвам - Ірана, Емена, Лівіі, Сірыі, Самалі і Судана, а таксама прыпыніць прыём уцекачоў на 120 дзён.

Прэзідэнт Трамп матываваў свой указ ахвотаю не дапусціць пранікнення ў краіну тэрарыстаў, але яго крытыкі назвалі прапанаваныя меры дыскрымінацыйнымі.

Папярэднюю пастанову суда аб блакаванні ўказа Дональд Трамп палічыў перавышэннем судовых паўнамоцтваў. Некалькі штатаў ЗША падалі пазовы з патрабаваннем поўнага скасавання ўказу, але даты слуханняў пакуль не прызначаныя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках