19 красавiка 2024, Пятніца, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання заявіла, што не займаецца кантрабандай бульбы

14
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання заявіла, што не займаецца кантрабандай бульбы

У міністэрстве гатовыя паказаць расейцам 114 тысяч тон бульбы, якія мірна ляжаць у сховішчах.

Беларусь не займаецца рээкспартам бульбы, заявіў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун у чацвер на прэс-канферэнцыі ў Менску, паведамляе «Інтэрфакс».

«Нас трошкі расейцы крытыкавалі – што мы ледзь не пачалі займацца рээкспартам бульбы. Гэта, прабачце, глупства. На сённяшні дзень 114 тыс. тон бульбы яшчэ знаходзіцца ў нашых сховішчах», - сказаў Гракун.

Ён нагадаў, што ў 2016 годзе ў сельгасарганізацыях Беларусі было атрымана 1,2 млн. тон бульбы. З улікам гаспадарак насельніцтва валавы збор склаў 6 млн. тон.

«Тыя 294 тыс. тон, якія мы паставілі на Расею – гэта чыста наша бульба», - падкрэсліў намеснік міністра. «Гэта пацвярджаецца і статыстыкай, і Рассельгаснаглядам, і нашай інспекцыяй каранціну і абароны раслін, якая выдае фітасанітарныя сертыфікаты», - дадаў ён.

Са слоў прадстаўніка Мінсельгасхарча, забяспечыць патрэбы ўласнага рынку і экспарт дазволіла, у тым ліку, раней праведзеная праца ў будаўніцтве сховішчаў. «Гэта дае свае вынікі – сёння мы маем больш за 830 тыс. тон сховішчаў для бульбы, 148 тыс. тон – для гародніны і 102 тыс. тон – для пладоў», - заўважыў Гракун.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках