25 красавiка 2024, Чацвер, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын прыхільніка Пуціна стаў сімвалам антыкарупцыйнага мітынгу

5
Сын прыхільніка Пуціна стаў сімвалам антыкарупцыйнага мітынгу
Фота: Reuters

У расейскай акцыі пратэсту з’яўляюцца свае героі.

У пастарунку актывісту не змаглі выставіць абвінавачванні, бо ён непаўнагадовы. Удзельнік антыкарупцыйнага мітынгу ў Маскве Раман Шынгаркін выявіўся сынам экс-дэпутата Дзярждумы, які падтрымлівае прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, піша tsn.ua.

У разгар акцыі «Ён вам не Дзімон» 17-гадовы Шынгаркін і яшчэ адзін хлопец залезлі на ліхтарны слуп на Пушкінскай плошчы ў Маскве. Сілавік ускараскаўся да іх і спрабаваў прымусіць іх спусціцца на зямлю, аднак яны адмовіліся. Фота Шынгаркіна разляцеліся ў мас-медыях і ён стаў сімвалам супраціву апанентаў Крамля. Пазней школьніка ўгаварылі спусціцца. Калі ён гэта зрабіў, яго затрымалі. У пастарунку яму не змаглі выставіць абвінавачванні, бо ён непаўнагадовы. Забіраў з паліцыі актывіста бацька Максім Шынгаркін, з 2011 да 2016 года ён быў дэпутатам Дзярждумы ад партыі ЛДПР.

«Калі я патэлефанаваў тату з аддзялення, ён адразу зразумеў, чаму я там», - сказаў Шынгаркін-малодшы. Са слоў хлопца, ён пайшоў на мітынг, каб даведацца «наколькі моцная апазіцыя, колькі выйдзе на вуліцы, і заадно, каб улада дала хоць нейкі адказ на відавочны факт карупцыі». Ягоны бацька экс-дэпутат заявіў, што падтрымлівае матывы, якія заахвоцілі сына ўзяць удзел у акцыі пратэсту, але падкрэсліў, што ён і ягоныя сямейнікі не выступаюць супраць Пуціна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках