25 красавiка 2024, Чацвер, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўрапарламенце назвалі магчымыя ўмовы перагляду Brexit

1
У Еўрапарламенце назвалі магчымыя ўмовы перагляду Brexit
Фота: ukrep.be

Перагляд пастановы аб Brexit магчымы, але існуюць вельмі выразныя правілы на гэты конт.

Прэзідэнт Еўрапарламента Антоніа Таяні заявіў, што ўсякае змяненне пастановы Вялікай Брытаніі аб выхадзе з Еўрапейскага Звязу (ЕЗ) запатрабуе поўнай падтрымкі іншых дзяржаў удзельнікаў ЕЗ, паведамляе Reuters (пераклад - postimees.ee)

З ягоных слоў, перагляд пастановы аб Brexit магчымы, але існуюць вельмі выразныя правілы на гэты конт.

«Калі Брытанія наважыцца змяніць сваю пазіцыю, яна не зможа зрабіць гэта сам насам. Усе дзяржавы-чальцы (ЕЗ) павінны вызначыць, ці магчыма гэта - сказаў ён.

Раней прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй абвясціла аб запуску працэдуры выхаду Вялікай Брытаніі з ЕЗ.

Пры гэтым Мэй заявіла, што Брытанія шануе партнёрскія дачыненні з Нямеччынай і хоча застацца хаўрусніцай іншых еўрапейскіх краін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках