16 красавiка 2024, aўторак, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі кожны шосты банк знаходзіцца ў стадыі банкруцтва або ліквідацыі

13
У Беларусі кожны шосты банк знаходзіцца ў стадыі банкруцтва або ліквідацыі

Актывы банкаў на 1 сакавіка 2017 года зменшыліся з пачатку 2017 года на 5,1%.

На 1 сакавіка 2017 года ў Беларусі зарэгістраваныя 29 банкаў і 3 нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі, з якіх пяць банкаў знаходзяцца ў стадыі банкруцтва або ліквідацыі, піша ej.by.

Паводле звестак Нацбанку, на 1 сакавіка 2017 года колькасць банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый з замежным удзелам у статутным капітале склала 20, пры гэтым у 14 банках доля ўдзелу замежных інвестараў у статутным фондзе перавышала 50%. Сукупны зарэгістраваны статутны фонд дзейных банкаў на 1 сакавіка 2017 года склаў 4719,7 млн рублёў, не змяніўшыся з пачатку 2017 года.

Актывы банкаў на 1 сакавіка 2017 года склалі 61208,6 мільёнаў рублёў і зменшыліся з пачатку 2017 года на 5,1%.

Доля актываў у замежнай валюце паменшылася з 61,7% на 1 студзеня 2017 года да 59,5% на 1 сакавіка 2017 года.

Удзельная вага патрабаванняў да эканомікі (суб'ектам гаспадарання і фізічным асобам) у актывах банкаў на 1 сакавіка 2017 года склала 64,6% (на 1 студзеня 2017 году - 62,5%). Нарматыўны капітал дзейных банкаў на 1 сакавіка 2017 года склаў 8984,3 мільёнаў рублёў і павялічыўся ў параўнанні з 1 студзеня 2017 года на 243,2 млн руб або на 2,8%.

Дастатковасць нарматыўнага капіталу на 1 сакавіка 2017 года склала 19,7% (на 1 студзеня 2017 году - 18,6%) пры нарматыве не менш за 10%. Дастатковасць нарматыўнага капіталу на 1 сакавіка 2016 года складала 16,2%. Рэнтабельнасць нарматыўнага капіталу за год на 1 сакавіка 2017 года склала 10,7% і паменшылася ў параўнанні з 1 студзеня 2017 года на 0,1 адсотка.

У параўнанні з 1 сакавіка 2016 года рэнтабельнасць нарматыўнага капіталу за год павялічылася на 2,1 адсотка.

Сярэдні нарматыў кароткатэрміновай ліквіднасці на 1 сакавіка 2017 года склаў 1,8 пры ўстаноўленым мінімальным прудэнцыйным нарматыве 1,0.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках