29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адкуль грошы?

26
Адкуль грошы?
Уладзімір Някляеў

Грошы на «касманаўтаў» і іх «дублёраў» рэжым забраў у народа.

Ганебнасць аперацыі па запалохванні народа ў Дзень Волі, амаральнасць вайны ўлады з народам яшчэ і ў тым, што найміты рэжыму, у кроў збіваючы ні ў чым не вінаватых людзей, стараліся не за так. Ва ўсякім разе не з ідэйных перакананняў і нават не толькі праз службовыя абавязкі. У дадатак да тых грошай, якімі аплочваецца іх служба рэжыму, яны атрымалі «ганарары»: 1200 рублёў кожны. Усе - аднолькавымі 50-рублёвымі купюрамі. Па 24 купюры ў пачаку.

«Касманаўтаў» і іх «дублёраў» было 4000. На ўсіх было выплачана (у дадатак да службовых акладаў) 4 800 000 рублёў. Калі перавесці гэтую суму ў валюту, у якой Лукашэнка просіць крэдыт МВФ, выйдзе больш за два з паловай мільёны долараў.

І гэта драбяза ў параўнанні з грашыма, затрачанымі на тыя машыны-страшыдлы, якімі рэжым гатовы быў душыць мірных дэманстрантаў, на аўтазакі, на паліва, на ўзбраенне «касманаўтаў», на іх «скафандры», на іх навучанне і г.д.

Адкуль узятыя гэтыя грошы? Яны ў Драздах на дрэвах выраслі?.. Іх Лукашэнка з Шуневічам са сваіх заробкаў адлічылі?..

Яны гэтыя грошы ў народа забралі! У вас, рабочыя! З вашых стыпендый, студэнты! З вашых пенсій, пенсіянеры! І за народныя грошы народ у кроў збівалі! Як у 2010-м, так і ў 2017-м.

Такая вось «народная» ўлада.

І гэтакія яе служкі… І калі нейкі «касманаўт» раптам прынясе сваёй жонцы ці каханай кветкі або цукеркі, няхай яны ведаюць, за якія грошы, з якога «ганарару» тыя кветкі з цукеркамі купленыя…

Уладзімір Някляеў

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках