29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія і беларускія дэсантнікі пачалі вучэнні пад Псковам

6
Расейскія і беларускія дэсантнікі пачалі вучэнні пад Псковам

У Пскоўскай вобласці пачаліся агульныя вучэнні расейскіх і беларускіх дэсантнікаў.

Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства абароны РФ.

Пасля прызямлення дэсантнікі правялі захоп і ўтрыманне аэрадрома ўмоўнага праціўніка, а акрамя гэтага знішчылі пункты кіравання і навядзення, пасля чаго дачакаліся прыбыцця асноўных сіл на гелікоптэры Мі-8.

Таксама удзельнікі манеўраў здзейснілі марш-кідок на 80 кіламетраў, у працэсе якога неабходна было выявіць, перакрыць і забіць перадавыя выведвальныя атрады ўмоўнага праціўніка.

Як удакладнілі ў прэс-цэнтры, вучэнні праводзяцца з дэсантаваннем і баявой стральбой. Агнявую падтрымку з паветра будуць ажыццяўляць знішчальнікі і ўдарныя гелікоптэры.

На вучэнне прыцягнутыя блізу тысячы вайскоўцаў, з іх не менш за 100 — ад Сіл спецыяльных аперацый Беларусі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках