24 красавiка 2024, Серада, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні выпадкова «пафарбавалі» будаўнічай фарбай блізу дзесяці машынаў

2
У Гародні выпадкова «пафарбавалі» будаўнічай фарбай блізу дзесяці машынаў
ФОТА: AUTOGRODNO.BY

Аўтамабілі былі прыпаркаваныя непадалёк ад будаўнічай пляцоўкі.

Адразу некалькі машынаў, прыпаркаваных у двары жылога дома непадалёк ад пляцоўкі, на якой ідзе будаўніцтва крамы, былі «пафарбаваныя» будаўнічай фарбай. Інцыдэнт адбыўся ў чацвер, піша onliner.by.

Уладальнік аднаго з аўтамабіляў апавядае: «Праязджаючы па вуліцы, я ўключыў шчоткі, яны забегалі па шкле, як па наждачцы. Вось тады і звярнуў увагу на дробныя кропелькі фарбы па ўсёй машыне». На стаянцы ён знайшоў і іншыя пацярпелыя аўтамабілі – іх блізу дзесяці.

«З суседзямі, на машыны якіх таксама патрапіла фарба, мы ўжо пабывалі на мыйках, – удакладняе аўтаўладальнік. – Фарба не адмываецца, кузаў трэба паліраваць. Нават спецыяльная хімія не прыбірае са шклоў кропелькі, напэўна, фарба вогнеахоўная».

Уладальнікі машынаў дамовіліся пра сустрэчу з брыгадзірам будоўлі. Яны спадзяюцца, што будаўнікі застрахаваныя ад падобных выпадкаў і аўтамабілі хутка вернуцца ў ранейшы стан.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках