20 красавiка 2024, Субота, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

VW прадэманстраваў аўтамабіль без стырна і педаляў

12
VW прадэманстраваў аўтамабіль без стырна і педаляў

Нямецкі аўтагігант назваў навінку «бацькам» беспілотнікаў будучыні.

Кампанія Volkswagen паказала на аўтасалоне ў Жэневе беспілотны прататып Sedric. Аўтавытворца назваў навінку «бацькам» некалькіх будучых прататыпаў, якія таксама будуць абсталяваныя сістэмамі аўтаномнага кіравання, піша tut.by.

Прататып з формулай пасадкі 2+2 (па два пасажыры сядзяць на кожным з месцаў тварам адзін да аднаго) з'яўляецца беспілотнікам пятага ўзроўню. Гэта азначае, што чалавек ніяк не ўмешваецца ў кіраванне аўтамабілем.

Перадача ўказанняў «Седрыку» вядзецца праз адмысловую клавішу ўнутры аўтамабіля, галасавымі камандамі або праз мабільны дадатак. Чалавеку дастаткова толькі даць прататыпу заданне, і ён самастойна зможа, напрыклад, адвезці дзяцей у школу, забраць куплі або знайсці парковачнае месца і заняць яго.

Акрамя гэтага, пасажыры змогуць камунікаваць з канцэпт-карам. Напрыклад, людзі ўнутры аўтамабіля могуць даведацца пра час у шляху, дарожную сітуацыі або папрасіць аўтамабіль зрабіць прыпынак.

Лабавая шыба канцэпт-кара ўяўляе сабой вялікі дысплей, зроблены з арганічных святлодыёдаў (OLED), з эфектам дапоўненай рэальнасці. Гэты ж экран можа быць выкарыстаны ў якасці забаўляльнага комплексу.

У рух Volkswagen Sedric прыводзіцца пры дапамозе электрычнага рухавіка, які сілкуецца ад камплекту батарэй, схаванага пад падлогай паміж пярэдняй і задняй воссю. Дынамічныя характарыстыкі, а таксама запас ходу прататыпа аўтавытворца не абвясціў.

У Volkswagen адзначылі, што прататып спраектаваны такім чынам, што кожны з брэндаў, якія ўваходзяць у склад нямецкага канцэрна, можа перарабіць яго ва ўласны аўтамабіль.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках