25 красавiка 2024, Чацвер, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Хашчавацкі: Народ падымаецца супраць махляра з Драздоў

93
Юрый Хашчавацкі: Народ падымаецца супраць махляра з Драздоў
ФОТА: РАМАН ПРАТАСЕВІЧ

Беларусы разумеюць, што марнаваць час больш нельга.

Пра гэта Charter97.org заявіў вядомы беларускі рэжысёр Юры Хашчавацкі.

- 17 лютага ў Менску прайшоў шматтысячны Марш абураных беларусаў. Маштабныя акцыі пратэсту адразу ж паўтарыліся ва ўсіх буйных гарадах краіны і не суціхаюць дагэтуль. Як вы пракаментуеце стан беларускага грамадства?

- Людзі пачынаюць разумець, што на самай справе адбываецца ў Беларусі. Пачынаюць усведамляць, што ўлада знаходзіцца ў руках цынічных шарлатанаў, якія ў свой час пастараліся затармазіць развіццё нашай краіны дзеля ўласнай выгады.

А канкрэтна: людзі паднімаюцца супраць так званага «прэзідэнта», які зусім такім не з'яўляецца, а проста прызначыў сябе з дапамогай фальшывых «выбараў». 23 гады гэты чалавек «кіруе» краінай, хоць на самай справе ён нічога не разумее ў сучаснай цывілізацыі і сучаснай эканоміцы і не бачыць шляху, як далей павінна развівацца Беларусь.

Калі я чую, што яго называюць «палітыкам», я не разумею, што разумеюць пад гэтым словам. Калі пад «палітыкай» мець на ўвазе ўменне лепш за ўсіх падманваць, больш ахвотна за астатніх кідацца на «халяву», хвалявацца за свае незлічоныя рэзідэнцыі, прывілеі і залаты пісталет Колі – а гэта ўсе, пра што ён думае – то гэтага чалавека можна назваць «палітыкам». Але на самай справе – гэта проста шарлатан з Драздоў, і не больш за тое.

Але сёння мы бачым, што грамадства прачынаецца і разумее, што не хоча аддаваць у рукі гэтага шарлатана будучыню сваіх дзяцей і ўнукаў. Нават пенсіянеры сёння бачаць: работы няма і няма ніякага развіцця. Мы адваліліся ад цывілізацыі са сваім металаломам, які ўлады пафарбавалі і называюць «прамысловасцю». Гэта адбываецца ў той час, калі свабодныя заходнія людзі ўжо на парозе таго, каб паслаць каланістаў на Марс або дасягнуць рэальнага доўгажыхарства з перспектывай неўміручасці. Вось пра што думаюць сёння на Захадзе!

Пра што ж думае хеўра, што кіруе нашай краінай? Пра тое, дзе б узяць крэдыты, дзе б «хапнуць». Лукашэнка – гэта дыктатар, які не разумее, што галоўная каштоўнасць – гэта чалавек. Хто ў нас можа цяпер рэалізаваць свае мары і здольнасці? Нават у ваюючай Украіне цяпер значна больш магчымасцяў, чым у нашай краіне, дзе «кіруе баль» дэкрэт №3.

Тое, што людзі выходзяць на акцыі пратэсту – гэта вельмі добра. Гэта значыць, што беларусы разумеюць: хвароба зайшла вельмі далёка і яе трэба неадкладна лячыць.

- 25 сакавіка беларусы выйдуць на Дзень Волі ў Менску, а 26-га – на акцыі пратэсту ў сваіх гарадах. Што бы вы хацелі ім сказаць?

- Я хачу сказаць гэтыя людзям: не дазвольце сябе чарговы раз падмануць рознымі прапагандысцкімі фільмамі, якія цяпер «круцяць» па БТ. Самая вялікая небяспека, якая стаіць перад беларусамі – гэта сённяшняя ўлада. Чым раней мы ўсе разам здолеем выдаліць гэтую ракавую пухліна, тым хутчэй мы пачнём здаравець.

Ніхто замест нас гэтага не зробіць. А тым, хто сядзіць па хатах, я хачу нагадаць: калі вас не закрануў дэкрэт №3 – вас закране дэкрэт №4, дэкрэт №5, дэкрэт №6 і гэтак далей.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках