28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

9 сакавіка была прынятая другая ўстаўная грамата да народаў Беларусі

1
9 сакавіка была прынятая другая ўстаўная грамата да народаў Беларусі

Гэты дзень у 1918 годзе стаў важным этапам у стварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі.

9 сакавіка 1918 года адбылося пашыранае пасяджэнне Выканкама Усебеларускага з'езда, на якім была прынятая другая ўстаўная грамата да народаў Беларусі, паведамляе сайт jivebelarus.net.

У межах рассялення і колькаснай перавагі беларусаў была абвешчана Народная Рэспубліка - БНР. Выканкам быў перайменаваны ў Раду, прэзідыум якой узначаліў Ян Серада. Да склікання ўстаноўчага сейма Рада аб'яўлялася заканадаўчай уладай, а Народны Сакратарыят, які назначаецца Радай, стаў выканаўчым органам і падпарадкоўваўся ёй. Граматай дэклараваліся дэмакратычныя правы і свабоды, адмянялася права прыватнай уласнасці на зямлю, устанаўліваўся 8-гадзінны працоўны дзень.

Другая ўстаўная грамата фактычна з'яўлялася пашыраным варыянтам першай і вызначала асноўныя прынцыпы нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў Беларусі. З імі пагадзіліся нават меншавікі і эсэры, якія раней ігнаравалі саму ідэю беларускай дзяржаўнасці. Адбылося іх прымірэнне з беларускімі палітычнымі партыямі, перш за ўсё з БСГ.

Пачала выпрацоўвацца агульная тактыка ў нацыянальным пытанні, на падставе якой складваўся палітычны блок. Прадстаўнікі расейскіх сацыялістычных партый увайшлі ў Раду.

18 сакавіка 1918 года Рада Усебеларускага з'езду абвясціла сябе Радай БНР і папоўніла свой склад. Агульная колькасць яе сябраў была даведзена да 71 чалавека. У яе ўвайшлі прадстаўнікі палітычных партый і аб'яднанняў, земстваў і гарадоў, нацыянальных меншасцяў, якія жылі на Беларусі. У Прэзідыум Рады былі абраны Ян Серада, Язэп Варонка і Кастусь Езавітаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках