19 красавiка 2024, Пятніца, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскага чыноўніка-камунальніка затрымалі за хабар

10
Менскага чыноўніка-камунальніка затрымалі за хабар

Цягам некалькіх гадоў чыноўнік закупляў ад пастаўшчыкоў абсталяванне завышанымі коштамі, атрымліваючы адкаты.

Падчас атрымання хабару затрыманы кіраўнік камунальнага ўнітарнага прадпрыемства Менска. Такая інфармацыя размешчаная на сайце ГУУС Менгарвыканкама.

«Кіраўнік атрымаў хабар за спрыяльнае развязанне пытанняў, звязаных з укладаннем і выкананнем дамоваў паставак абсталявання, у інтарэсах прыватнай фірмы. Цягам некалькіх гадоў чыноўнік закупляў ад пастаўшчыкоў абсталяванне завышанымі коштамі, атрымліваючы адкаты ў выглядзе адсоткаў ад агульнай сумы закупкі.

З мэтай недапушчэння канкурэнтаў зламыснік даваў незаконныя ўказанні падначаленым фармальна праводзіць закупкі, указваючы ў іх умовы і крытэрыі, загадзя абумоўленыя з прадстаўніком камерцыйнай фірмы», - адзначылі ў ГУУС.

Аператыўнікі затрымалі дырэктара за руку пры атрыманні хабару 1 сакавіка. Ён знаходзіцца ў следчым ізалятары. У дачыненні да зламысніка распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт.430 КК (атрыманне хабару), вядзецца расследаванне.

«Максімальная санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю. Не выключана, што афіцыйныя абвінавачванні будуць выстаўленыя і паводле іншых эпізодаў злачыннай дзейнасці», - заявілі праваахоўнікі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках