24 красавiка 2024, Серада, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска «абнавіла» новы памежны пераход на мяжы з Літвой

8
Беларуска «абнавіла» новы памежны пераход на мяжы з Літвой

Крэатыўная дзяўчына зрабіла «пояс» з цыгарэт і спрабавала правезці іх у Літву.

У новым міжнародным пункце пропуску «Лоша-Шумскас» уночы 8 лютага затрымалі 23-гадовую беларуску. Дзяўчына наматала вакол свайго цела калготкі з кантрабанднымі цыгарэтамі.

Як піша Еuroby.info, уночы 8 сакавіка літоўскія памежнікі спынілі легкавік з беларускімі нумарамі. Высветлілася, што пасажырка перавозіла з сабой некалькі дзясяткаў пачкаў цыгарэт. Дзяўчына схавала цыгарэты не толькі ў торбачцы, але і наматала на цела некалькі пар калготак, у якіх былі цыгарэты.

ФОТА: EUROBY.INFO

Пункт пропуску «Лоша-Шумскас» набыў міжнародны статус крыху менш як месяц таму і пакуль працуе ў тэставым рэжыме. Тут можна праязджаць легкавым аўтамабілям усіх формаў уласнасці масай не больш за 3,5 тоны і колькасцю месцаў не больш за восем. У ПП «Лоша» не праводзіцца мытнае афармленне тавараў, якія перавозяцца праз мяжу і падлягаюць дэклараванню.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках