28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Tesla пабудавала сонечныя батарэі, якія забяспечваюць электрычнасцю цэлую выспу

10
Tesla пабудавала сонечныя батарэі, якія забяспечваюць электрычнасцю цэлую выспу
ФОТА: ELECTREK

Комплекс забяспечвае электрычнасцю гавайскую выспу Каўаі.

Tesla супольна з кампаніяй SolarCity закончыла будаўніцтва комплексу, які дзень і ноч зможа сілкаваць сонечнай энэргіяй цэлую гавайскую выспу Каўаі. Адкрыццё станцыі запланаванае на 10 сакавіка, паведамляе TJournal.



Праект Kapaia — гэта камбінацыя сонечнай фермы SolarMill 13MW і станцыі Tesla Powerpack магутнасцю 53 МВт•г. Комплекс займае поле, на якім калісьці вырошчвалі цукровы трыснёг. Выкарыстанне станцыі дазволіць захоўваць сонечную энэргію ўдзень і выдаваць яе ўночы, бесперапынна сілкуючы ўсю выспу.

ФОТА: ELECTREK

Вядома, новая сонечная ўстаноўка не зможа цалкам знізіць залежнасць ад выкапнёвых тыпаў паліва — выспа па-ранейшаму будзе спадзявацца на дызельнае паліва. Але паводле звестак стваральнікаў праекта, станцыя дазволіць знізіць агульны ўзровень выкарыстання паліва на 6 мільёнаў літраў за год. Цалкам перайсці на аднаўляльныя крыніцы энэргіі плануецца пад 2045 год.

Тэхнічны дырэктар Tesla сцвярджае, што «гэта першы выпадак, калі сонечная энэргія можа надзейна забяспечваць нас электрычнасцю ў начны час. Гэта ключ да стварэння аднаўляльных крыніц энэргіі вялікай магутнасці на выспах».

ФОТА: ELECTREK

Гэта першы вялікі праект Tesla, рэалізаваны з SolarCity. Станцыя змяшчае блізу 55 тысяч сонечных элементаў, размешчаных на агульнай плошчы больш за 18 гектараў (плошча выспы складае 145 600 га).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках