19 красавiка 2024, Пятніца, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

140 гадоў з дня нараджэння Васіля Захаркі

140 гадоў з дня нараджэння Васіля Захаркі
Васіль Захарка

Сёння дзень народзінаў прэзідэнта Рады БНР.

Васіль Захарка нарадзіўся 1 красавіка 1877 году ў вёсцы Дабрасельцы (Зэльвенскі раён). Пачатковую адукацыю атрымаў дома. Скончыў Лыскаўскую настаўніцкую семінарыю. З 1895-га – настаўнік царкоўнапрыходскай школы. Вытрымаў экзамен па праграме юнкерскай вучэльні і расійскай гімназіі. З 1898-га працяглы час на ваеннай службе. У 1917-ым сябра БСГ, адзін з арганізатараў з'езду беларускіх вайскоўцаў Заходняга фронту, сакратар Цэнтральнай беларускай ваеннай рады. Удзельнік 1-га Усебеларускага з’езду, абраны сябрам рады. 

Арыштоўваўся бальшавікамі ў студзені 1918-га. З лютага 1918-га ў складзе народнага сакратарыяту БНР, скарбнік у гэтым урадзе. Вёў перамовы з нямецкімі ваеннымі ўладамі па справе канфіскаваных грошай, абраны сябрам фінансавай камісіі Рады БНР. Пасля займаў розныя міністэрскія пасады. З мая 1918-га – кіраўнік друкарні Народнага сакратарыяту БНР. Разам з Макарам Касцевічам абраны Мінскай думай міравым суддзём. У ліпені 1918-га ўвайшоў у склад кабінету Янкі Серады, заняўшы пасаду народнага сакратара фінансаў. Міністр фінансаў ва ўрадзе Антона Луцкевіча. У снежні 1918-га – у Вільні, пiша harodniaspring.org.

Прыехаў у Гародню ў снежні 1918-га, як ганаровы госць прысутнічаў на Гарадзенскім беларускім сялянскім з'ездзе. Выконваў абавязкі кіраўніка канцылярыі міністэрства беларускіх спраў Літвы. Сябра Гарадзенскага БНК і клубу “Беларуская хатка”. У снежні 1918 г. ўдзельнічаў у перамовах БНК з Гарадзенскай управай. Вёў дыпламатычную працу з немцамі. Разам з Антонам Луцкевічам даслаў некалькі нотаў пратэсту ад імя ўраду БНР супраць захопу беларускіх зямель. З другой паловы лютага 1919-га – ва Украіне, дзе шукаў грошы для БНР. У траўні 1919-га – у Берліне. У чэрвені 1919-га – у Коўне як часовы намеснік старшыні ўраду БНР. Потым зноў у Берліне, дзе фактычна выконваў абавязкі кіраўніка беларускага ўраду.

Пасля расколу Рады БНР у канцы 1919-га Захарка абраны намеснікам старшыні Прэзідыума Народнай Рады БНР, потым урадам Луцкевічам адхілены з пасады міністра. Ішлі сваркі. Зноў прыехаў у Гродна ў сакавіку 1919-га з Берліна. Прысутнічаў на паседжаннях ураду БНР у Гродне 18 і 21 сакавіка. Выступіў 25 сакавіка 1919-га на развітальнай вячэры, прысвечанай ад’езду Язэпа Варонкі. Як прадстаўнік ураду БНР удзельнічаў у адкрыцці І-га беларускага настаўніцкага з'езду Гродзеншчыны. Ад імя Рады міністраў БНР апратэставаў заяву Цвіркі-Гадыцкага аб далучэнні Беларусі да Польшчы. Неўзабаве Выехаў з Гродна ў Берлін.

У канцы 1919-га быў у Мінску, хаваўся ад арышту польскімі ўладамі. На пачатку 1920-га зноў у Берліне, потым у Празе. Удзельнічаў у нарадзе прэзідыума Рады БНР і ўрада Вацлава Ластоўскага ў Рызе. Потым вёў місію БНР у Маскве. Пасля ў Рызе, зноў у Коўне. Намеснік старшыні 1-й Усебеларускай канферэнцыі ў Празе ў верасні 1921-га. У 1923-ім – міністр фінансаў ва ўрадзе Цвікевіча. Пасля 2-й Усебеларускай канферэнцыі ў Берліне не прызнаў Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі. Застаўся ў эміграцыі ў Чэхіі. Намеснік старшыні Рады БНР, з сакавіка 1928-га да сакавіка 1943-га – Прэзідэнт Рады БНР. Збіраў архіў БНР, далучыў да гэтай справы Ларысу Геніюш.  Праводзіў актыўную кампанію зваротаў і петыцыяў у Лігу Нацый і іншыя міжнародныя органы ад імя БНР.

Памёр Васіль Захарка 14 сакавіка 1943 году. Пахаваны ў Празе на Альшанскіх могілках.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках