25 красавiка 2024, Чацвер, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Портнікаў: Расея не зацікаўленая ў замірэнні на Данбасе

2
Портнікаў: Расея не зацікаўленая ў замірэнні на Данбасе
ВІТАЛЬ ПОРТНІКАЎ

Сталыя абстрэлы і загуба ўкраінскіх вайскоўцаў і мірных жыхароў на Данбасе – гэта важная частка пуцінскага плана.

Расея не зацікаўленая ў замірэнні на Данбасе, толькі паслабленне краіны прымусіць яе адтуль сысці, напісаў украінскі журналіст Віталь Портнікаў у калонцы для "Радіо Свобода".

"Не паспелі ўдзельнікі кантактнай групы ў Менску дамовіцца аб "велікодным" замірэнні, як з'явіліся першыя паведамленні пра яго парушэнні так званымі баевікамі. Уласна, нічога іншага і чакаць не даводзілася. Расея не зацікаўленая ў замірэнні на Данбасе. Пастаянныя абстрэлы і загуба ўкраінскіх вайскоўцаў і мірных жыхароў – важная частка пуцінскага плана дэстабілізацыі Украіны", – адзначыў ён.

Портнікаў падкрэсліў, што ўвесь час, пакуль акупаваныя тэрыторыі Данбаса будуць знаходзіцца пад кантролем Крамля, абстрэлы будуць працягвацца.

"Падставы для абстрэлу будуць самыя розныя – "адказ" на абстрэлы ўкраінскага войска, заклікі да "аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці "ДНР", барацьба з "дыверсантамі" з Украіны. Але часцей будуць абстрэльваць проста без усякай нагоды – для таго, каб гінулі людзі", – напісаў журналіст.

Ён дадаў, што Украіне не патрэбна вялікая вайна, але і на ўмовы Расеі, якія, фактычна, маюць на мэце "пераўтварэнне Украіны ў сатэліт Крамля, у Кіеве пайсці не могуць". Портнікаў падкрэсліў, што Украіне трэба дамагацца паслаблення Расеі.

"Бо міжнародная сітуацыя і эканамічнае становішча самой Расеі гэтаму спрыяюць. Калі ў Маскве будуць занятыя ўнутранымі праблемамі, пра экспансіі прыйдзецца забыцца. Расея тады сыдзе з Данбаса сама – разам з баевікамі і ракетнымі ўстаноўкамі. Так, гэта патрабуе часу. Так, Расею не так проста будзе выгнаць з Крыма, і з Данбаса. Так, увесь гэты час – да сыходу Расеі і яе наймітаў – будуць працягвацца абстрэлы і будуць гінуць людзі. Так, увесь гэты час мы нікуды не падзенемся ад кантрабанды і дыверсій – на вайне як на вайне. Так, увесь гэта час украінскія ўлады – у тым ліку і з дапамогай расейскіх і прарасейскіх прапагандыстаў і палітыкаў – будуць вінаваціць або ў "нерашучасці", або ў "няздольнасці да дыялогу". Так, у многіх палітычных сіл будзе спакуса хлусіць грамадзянам і пераконваць, што праблему можна развязаць і спыніць абстрэлы", – адзначыў ён.

Портнікаў дадаў, што калі ўкраінцы хочуць перамагчы ў вайне, то "павінны набрацца мудрасці і цярпення".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках