19 красавiка 2024, Пятніца, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітрапаліт Кандрусевіч: Ён зрабіў нас свабоднымі

3
Мітрапаліт Кандрусевіч: Ён зрабіў нас свабоднымі
Тадэвуш Кандрусевіч

Кіраўнік Каталіцкай царквы ў Беларусі звярнуўся да вернікаў у традыцыйным Велікодным звароце.

Каталіцкі мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у сваім Велікодным звароце павіншаваў усіх хрысціян з надыходзячым святам Уваскрашэння Хрыста, бо цяперашні Вялікдзень з'яўляецца «супольным святкаваннем перамогі Хрыста», піша сайт krynica.info.

Мітрапаліт Кандрусевіч: Ён зрабіў нас свабоднымі

«Віншую людзей добрай волі!» - падкрэсліў ён.

Мітрапаліт адзначыў, што словы анёла пра ўваскрашэнне Хрыста, «якія прагучалі больш за 2000 гадоў таму ў Ерусаліме, гучаць сёння ў свеце Заходняга і Усходняга хрысціянства, бо сёлета мы ўсе разам адзначаем Вялікдзень». «Яны адрасаваныя кожнаму чалавеку і імі Ісус заклікае нас стаць пры Яго пустой магіле, каб пераканацца, што Ён сапраўды ўваскрос і заклікае сустрэць Яго ў нашай беларускай Галілеі», - дадаў мітрапаліт.

Разам з тым, гаворыцца ў звароце, нават «пасля цуду ўваскрэсення Хрыста, а таксама прадказанага Марыяй 100 гадоў таму ў Фаціме падзення атэістычнага рэжыму ў краінах былога Савецкага Саюза» сэрцы людзей застаюцца халоднымі і не адчыненымі да веры.

«Хто наш Бог? Мы задаём сабе гэтае пытанне і шукаем адказ. Поспех? Кар'ера? Матэрыяльныя каштоўнасці? Алкаголь? Наркотыкі? Лідарства? Задавальненне? Да гэтага імкнецца сучасны чалавек і гэта становіцца ягоным богам. Аднак нічога з гэтага не задаволіць наша сэрца, бо зямное праходзіць, а вечнае застаецца. Таму, як кажа св. апостал Павел, неабходна шукаць тое, што ў вышынях, а не на зямлі (р. Клс 3, 1-2)», - адзначыў ён.

З ягоных слоў, адзіны, хто можа гэта здзейсніць, - гэта ўваскрослы Хрыстос, які адзіны можа дараваць нам грахі і надарыць радасцю вечнага жыцця, які адзіны з'яўляецца дарогай, праўдай і жыццём, які адзіны з'яўляецца бязмежнай міласэрнасцю, любоўю і дараваннем, які адзіны заўсёды зычыць нам дабра.

«Гэта тая навіна, якую сёння абвяшчае хрысціянства ў свеце, які згубіўся і нават перавярнуўся з ног на галаву. У ім мы пакліканыя быць сведкамі ўваскрослага Хрыста. Ён кліча нас быць Ягонымі сябрамі, любіць Яго і знаходзіцца ў Ягонай любові, і мы пакліканыя паставіць Яго на першае месца. Ці можам мы пахваліцца гэтым? Ці сапраўды ведаем Хрыста, любім Яго і выконваем Ягоныя запаветы? Ці займае ЁН першае месца ў нашым жыцці?»- задаўся пытаннем Тадэвуш Кандрусевіч.

«Гэта не фальшывыя багі сучаснага свету - поспех, кар'ера, грошы, наркотыкі, алкаголь і г.д., але праўдзівы Бог, якім з'яўляецца ўваскрослы Ісус Хрыстос. Ён зрабіў нас свабоднымі і кажа, што толькі праўда нас вызваліць (р. Ян 8, 32). Ён сам з'яўляецца гэтай праўдай, і толькі ён можа нас вызваліць ад ідалаў, фальшывых бажкоў і надарыць сваім светам і радасцю», - заявіў ён.

Мітрапаліт таксама заклікаў, святкуючы Вялікдзень, задумацца над тым, што прапануе свет і Хрыстос.

«Сучасны свет не звяртае ўвагі на духоўныя справы, але засяроджаны на тым, што відаць і што можна паспрабаваць. Гэта яго бог. У выніку портам свайго прызначэння ён выбірае нябыт, мы ж створаныя да жыцця. Калі выключаем са свайго жыцця веру ў Бога, то наша надзея ператвараецца ў ілюзію. Мы становімся падобнымі на капітана карабля, які ведае, як ім кіраваць, але не ведае, куды плыве, бо ў яго няма евангельскай мапы або моднага сёння GPS», - сказаў мітрапаліт.

З ягоных слоў, свет знаходзіцца ў нябачным дагэтуль маральным крызісе: пагаршаецца сацыяльна-палітычная сітуацыя, нарастае пагроза тэрарызму і гвалту, павялічваецца колькасць забойстваў жыцця ва ўлонні маці, сям'я перажывае вялікі крызіс, міграцыя становіцца сапраўдным бічом, распаўсюджваюцца фальшывыя вучэнні ды ідэалогіі, павялічваецца ўплыў матэрыялізму і эгаізму, пануе абыякавасць да чужых праблем, людзі забываюць, што ўсе яны створаныя роўнымі і Творца надзяліў іх тымі ж самымі неад'емнымі правамі і г.д.

На думку арцыбіскупа, «паслабленне духоўнага імунітэту сучаснага свету» вядзе да адмаўлення ад фундаментальных маральных прынцыпаў, на якіх мы павінны будаваць нашае жыццё. «У выніку чаго нараджаецца новая канцэпцыя свабоды - свабоды ад Бога і Ягоных законаў, а значыць, свабоды рабіць усё, што хочацца», - мяркуе іерарх.

З ягоных слоў, пераход у эпоху постпраўды, калі «ілжывасць больш папулярная чым праўда», вядзе ў тупік і не дапамагае ў развязанні новых праблем. «У той жа час радаснае пасланне Вялікадня, якое з'яўляецца нязменнай Божай праўдай, гучыць зразумела: «Ісус - наш Збаўца! Ён наш Бог і праўда!»», - упэўнены мітрапаліт, заявіўшы, што людзі сёння знаходзяцца перад выбарам: «Бог ці нічога».

Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў у супярэчлівасці сучаснага свету не баяцца выбраць Хрыста, які «не адкіне нас і прыме з міласэрнай любоўю, бо зычыць вызваліць з грахоўнага палону і ўплыву ілжывых багоў сучаснага свету». «Праўда Уваскрашэння кліча нас выйсці з магілы маральнага заняпаду да жыцця ў Божай ласцы і выбару нязменнай праўды Евангелля», - адзначыў ён.

З ягоных слоў, адзіны, хто можа гэта здзейсніць, - гэта ўваскрослы Хрыстос, які адзіны можа дараваць нам грахі і надарыць радасцю вечнага жыцця, які адзіны з'яўляецца дарогай, праўдай і жыццём, які адзіны з'яўляецца бязмежнай міласэрнасцю, любоўю і дараваннем, які адзіны заўсёды зычыць нам дабра.

«Гэта тая навіна, якую сёння абвяшчае хрысціянства ў свеце, які згубіўся і нават перавярнуўся з ног на галаву. У ім мы пакліканыя быць сведкамі ўваскрослага Хрыста. Ён кліча нас быць Ягонымі сябрамі, любіць Яго і знаходзіцца ў Ягонай любові, і мы пакліканыя паставіць Яго на першае месца. Ці можам мы пахваліцца гэтым? Ці сапраўды ведаем Хрыста, любім Яго і рушым Яму? Ці займае ЁН першае месца ў нашым жыцці?» - задаўся пытаннем Тадэвуш Кандрусевіч.

Ён заявіў, што самі людзі не могуць змяніць свет, не маюць сілы змяніць сэрцы і думкі мільёнаў людзей. «Але з Божай дапамогай можам змяніць саміх сябе. А змяняючы сябе, мы будзем змяняць свет. Ісус Хрыстос з'яўляецца гарантыяй нашай перамогі, бо мы ўсё можам ў Хрысце, які нас умацоўвае (р. Флп 4, 13), вучыць св. апостал Павел», - дадаў арцыбіскуп.

«Няхай велікодная праўда дапамагае нам адказваць на выклікі сучаснасці. Хай умацоўвае, каб мы жылі згодна з абяцанням хросту і з духам Евангелля. Няхай яго гаючая радасць, дабраславенне і навізна дасягне нашых дамоў, сем'яў, месцаў працы і вучобы, і ўсёй нашай Радзімы! А ўваскрослы Хрыстос сваёю ласкаю хай дапамагае нам адчуваць штодзённае ўваскрашэнне да новага жыцця і толькі Яго прызнаваць сваім Богам».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках