24 красавiка 2024, Серада, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальніца цягніка Масква - Берасце: Пасажыры малайцы! Пасля здарэння мы проста парадніліся

2
Начальніца цягніка Масква - Берасце: Пасажыры малайцы! Пасля здарэння мы проста парадніліся
ФОТА: Аліса Цітко

Сама Алена Шурпач сціпла кажа, што проста рабіла тое, што павінна паводле правілаў.

- Я на чыгунцы з 1992 года, і такое сур'ёзнае надзвычайнае здарэнне адбылося ў маёй працы ўпершыню. Я гэта ўсведамляю толькі цяпер, а ў той вечар у мяне ніякіх эмоцый не было - трэба было дзейнічаць, - распавядае «Камсамолцы» Алена Шурпач, начальніца цягніка Масква - Берасце, які 8 красавіка трапіў у аварыю.

Жанчына сціпла ўсміхаецца, маўляў, рабіла тое, што павінна паводле правілаў. Фатаграфавацца без форменнай вопраткі таксама адмаўляецца. Хоць у яе і выхадны, яна ўсё ж застаецца начальніцай цягніка, які павінен выглядаць як мае быць.

- Паводле раскладу, а 22.03 мы выехалі з Масквы. Праехалі 9 кіламетраў і спыніліся, бо на святлафоры гарэла чырвонае святло, пра гэта сказаў машыніст па радыёсувязі, - успамінае Алена той нешчаслівы вечар. - А праз некалькі хвілін мы адчулі моцны ўдар. Я выглянула, убачыла, што адбылося сутыкненне электрацягніка з нашым цягніком. Алена адразу прыбегла да машыніста. Ён быў траўмаваны, але ў першую чаргу даў каманду агарадзіць цягнік - за кіламетр ад апошняга вагона падаць спецыяльны сігнал іншым цягнікам на гэтым шляху. Адначасова з гэтым у кожным вагоне прывялі ў дзеянне ручны тормаз.

- Пасля гэтага я дала каманду праваднікам агледзець пасажыраў, каб даведацца, ці патрэбная камусьці медыцынская дапамога, і скласці спісы пацярпелых. Праз 5 - 7 хвілін ужо прыбылі МНС разам з медпрацаўнікамі, я ім перадала гэтыя спісы. Потым агледзела вагоны, яшчэ раз распытала пасажыраў і работнікаў цягніковай брыгады аб іх самаадчуванні, - прадаўжае Алена. У складзе цягніка было 12 беларускіх вагонаў, у цягніковай брыгадзе ехала 20 чалавек - 18 праваднікоў, электрамеханік і начальнік цягніка. Яны сур'ёзных траўмаў не атрымалі.- Панікі ў цягніку не было. Я атрымала шмат падзяк, але хачу сказаць, што і нашы пасажыры - малайцы! Паставіліся да сітуацыі з разуменнем, дапамагалі адзін аднаму. Мы разам з імі надта зладжана спрацавалі. Усе разумелі, што гэта выключны выпадак. Мы нават пасябравалі з пасажырамі за час паездкі, парадніліся як быццам! - усміхаецца Алена.

Выхадныя начальніцы цягніка давядзецца прысвяціць справаздачам аб НЗ, а потым - зноў у дарогу.

- Хочаце вярнуцца ў Маскву?

- Куды начальства адправіць, - паціскае плячыма Алена Шурпач.

- Ужо можна і ў космас! - жартуе начальнік Берасцейскага вагоннага ўчастка Аляксандр Афанасьеў. Дарэчы, беларускія вагоны моцна не пацярпелі. Яны давезлі пасажыраў да Берасця, праўда, са спазненнем на 5 гадзін.

- Адлегласць ад Масквы да Берасця 1100 км яны праехалі без праблем. Толькі ў двух вагонах могуць быць невялікія пашкоджанні ў счэпцы. Мы чакаем прадстаўнікоў Расейскай чыгункі і прадстаўнікоў завода, каб гэтыя вагоны агледзець і, калі трэба, адрамантаваць. Я ўпэўнены, яны будуць эксплуатавацца, - каментуе начальнік Берасцейскага вагоннага ўчастка Аляксандр Афанасьеў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках